Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

29.12.2014

Удача «Джэнтльменаў удачы»

   Чым заняцца ў суботу? Такое пытанне не ўзнікае перад вучнямі Маларыцкай раённай гімназіі - шасцікласнікамі Іванам Буглакам, Вадзімам Дэнісам, Яўгенам Карпуком, Антонам Надзежуком, Рэнатам Ібрагімавым і сямікласнікам  Мікітам Таранам. Ва ўсіх іх ёсць адна агульная і любімая справа. Хлопцы  - члены каманды «Джэнтльмены ўдачы» па інтэлектуальных гульнях «Што? Дзе? Калі?», якую  ўжо не адзін год нязменна трэніруе Леанід Лук'янчук, настаўнік тэхнічнай працы. Штосуботы юныя знаўцы збіраюцца разам, каб падзяліцца  сваімі знаходкамі – цікавымі, каверзнымі і арыгінальнымі пытаннямі, знайсці на іх адказы, падрыхтавацца да новых  інтэлектуальных спаборніцтваў.

   Нядаўна каманда «Джэнтльмены ўдачы» прадстаўляла Брэстчыну ў Нацыянальным адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубронак» на рэспубліканскіх зборах юных знаўцаў.

   -Лічу, што мы выступілі ўдала, - кажа Леанід Ксенафонтавіч. - Для нас гэта не першае змаганне на рэспубліканскім ўзроўні. Безумоўна, можна было б паказаць і лепшыя вынікі. Аднак ІІ месца ў гульні «Рызыкуй», ІІ- у гульні «Свая гульня», ІІІ – у гульні «Брэйн-рынг» і ІІІ агульнакаманднае месца па суме ўсіх гульняў у змене «Крыштальны зубр» - таксама добры вынік. Акрамя таго, Іван Буглак заняў ІІІ месца ў індывідуальнай «Сваёй гульні», а Антон Надзяжук атрымаў галоўны прыз за самае лепшае і цікавае пытанне ў гульні з дарослымі знаўцамі каманды Рэспублікі Беларусь з іх асабістымі аўтографамі.

   «Джэнтльмены ўдачы» не спыняюцца на дасягнутым. Наперадзе іх чакаюць новыя  спаборніцтвы. Калі хочаш, каб былі вынікі, неабходна  пастаянна сур'ёзна і старанна рыхтавацца – такі дэвіз юных знаўцаў з Маларыцкай раённай гімназіі.

                                                      Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку:  каманда па інтэлектуальных гульнях «Джэнтльмены ўдачы» з Маларыцкай раённай гімназіі са сваім трэнерам Леанідам Лук'янчуком.

Фота аўтара.

Разделы сайта