Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.01.2015

Лепшыя гісторыкі і грамадазнаўцы вобласці зноў сабраліся ў Маларыце.

     

На базе ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці ў другі раз прайшоў трэці этап (абласны) рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах. У Маларыту прыехала 34 каманды, 121 вучань з усіх рэгіёнаў Брэстчыны. На працягу некалькіх дзён яны, юныя гісторыкі і грамадазнаўцы, змагаліся за званне лепшага. Свае веды, эрудыцыю ўсе ўдзельнікі алімпіяды правяралі ў тэарэтычным і практычным турах, а па гісторыі быў прадугледжаны яшчэ і трэці тур, заснаваны на мультымедыйных прэзентацыях. Удзельнікам алімпіяды прапаноўваліся відэафрагменты, карціны і іншая фота- і відэаінфармацыя. Напрыклад, для прагляду можа давацца відэаўрывак з адкрыцця алімпійскіх гульняў. Неабходна было «распазнаць» гэтую падзею, расказаць пра яе, або апісаць гістарычную падзею ці з’яву па карціне. 

     Маларытчына на гэтых інтэлектуальных спаборніцтвах была прадстаўлена 4 чалавекамі. Па гісторыі гонар раёна абаранялі Алена Каліна (10 «Б» клас, раённая гімназія) і Алена Касаян (11 клас, Чарнянская СШ), па грамадазнаўстве – Аляксандра Палешка (10 «Б» клас, раённая гімназія) і Вікторыя Канашук (11 клас, Олтушская СШ).

                                                               Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: Алена Каліна, вучаніца 10 «Б» класа раённай гімназіі, удзельніца абласной алімпіяды па гісторыі, i Аляксандра Палешка, вучаніца 10 «Б» класа раённай гімназіі, удзельніца абласной алімпіяды па грамадазнаўстве.

Фота аўтара.

Разделы сайта