Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.10.2012

Сустрэча з выкладчыкамі

 

Грані супрацоўніцтва

    24 кастрычніка ў раённай гімназіі пабываў дэсант выкладчыкаў і студэнтаў філалагічнага факультэта БрДУ імя А.С.Пушкіна. У рамках заключанай дамовы аб супрацоўніцтве паміж навучальнымі ўстановамі на сустрэчу прыехала трэць супрацоўнікаў кафедры агульнага і рускага мовазнаўства ВНУ.

   

    У актавай зале сабраліся не толькі гімназісты, але настаўнікі і вучні СШ № 1 і 2 райцэнтра. Выкладчыкі кафедры, кандыдаты навук, дацэнты Вольга Пераход, Людміла Гадуйка, Станіслва Каралевіч падрабязна і цікава расказалі не толькі пра ўніверсітэт ў цэлым, але і падрабязна спыніліся на спецыфіцы філалагічнага факультэта. Пра філфак, спецыяльнасці, якія можна на ім набыць, гаварылі і студэнты, якія сваё выступленне суправаджалі мультымедыйнай прэзентацыяй.

   

    Пасля для студэнтаў і выкладчыкаў філфака была праведзена экскурсія па гімназіі. Госці былі ў захапленні ад краязнаўчага музея “Спадчына”, вучэбных кабінетаў беларускай і рускай мовы і літаратуры, хіміі, біялогіі, геаграфіі, гісторыі, замежных моў.

   

    У другой палове дня брастаўчане таксама наведалі музей А.С.Пушкіна ў Арэхаўскай СШ.

                                                                                                                           

                                                                                                                          Мікалай НАВУМЧЫК.

Разделы сайта