Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.03.2015

Россып талентаў

У раённай гімназіі па традыцыі, якая зарадзілася некалькі гадоў таму, урачыста ўшаноўвалі лепшых вучняў і настаўнікаў. Свята “Гонару і славы” сабрала вучняў 8-11 класаў, іх бацькоў.

   2014-2015 навучальны год для ўстановы адукацыі стаў ураджайным на перамогі ў алімпіядах, канферэнцыях, розных творчых конкурсах… У скарбонцы дасягненняў гімназістаў - 43 дыпломы на раённых прадметных алімпіядах,  5 - на абласных. Выдатныя веды паказалі вучні:  Ярмашук Ангеліна (вучаніца 10 “А” клас, дыплом ІІ ступені па рускай мове і літаратуры, настаўніца Ала Грыцэнка); Пятро Дымарчук і Сцяпан Сланеўскі (вучні 10 “А” класа, дыпломы ІІ ступені па інфарматыцы, настаўнік Ігар Гардынец); Дар’я Цёмкіна (вучаніца 10 “Б” класа, дыплом ІІІ ступені па біялогіі, настаўніца Нэлі Шпетная); Аляксандра Палешка (вучаніца 10 “А” класа, дыплом ІІІ ступені па грамадазнаўстве, настаўніца Ірына Сацюк).

   На абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “З навукай у будучыню”, якая прайшла ў г.Іванава, работа Юлія Русавук (вучаніца 10 “В” класа”, настаўніца Ала Грыцэнка) узнагароджана дыпломам І ступені, а Дзмітрыя Кірычука (вучань 11 класа, настаўніца Алёна Ляўковіч) – дыпломам ІІІ ступені. Дзмітрый стварыў камп’ютарную гульню “Падарожжа гімназіста” з дапамогай CONSTRUCT 2. На рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыя) вучняў па вучэбным прадмеце “Руская мова” работа Юліі Русавук нядаўна адзначанадыпломам ІІІ ступені.

   Гонарам раённай гімназіі не адзін год з’яўляецца інтэлектуальны клуб “Што? Дзе? Калі?”, якім нязменна кіруе Леанід Лук’янчук. Цяпер у яго склад уваходзіць 12 каманд. У іх ліку і ”Фартуна” – трохразовы пераможца турніраў сярод юніёраў вобласці ў складзе Ангеліны Ярмашук, Дар’і Бягезы, Дзмітрыя Максімука, Вадзіма Графа, Яўгена Лемяшэўскага (усе вучні 10-ых класаў) і Мікалая Борсука (11 клас). Нядаўна гэтая каманда прымала ўдзел у Міжнародным турніры “Нацыянальны кубак Рэспублікі Беларусь па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў”. У ім прынялі ўдзел 20 каманд з 11 гарадоў Рэспублікі Беларусь, а таксама каманды з Казані, Санкт-Пецярбурга і Рыгі. У выніковай  рэйтынгавай табліцы турніру маларытчане занялі Х месца.

   Гімназісты рэалізуюць сябе не толькі ў вучобе, даследчай дзейнасці, творчасці, але і спорце. Толькі за апошні час яны  атрымалі перамогу ў “Рыцарскім турніры”, у раённых спаборніцтвах па баскетболе сярод дзяўчат і юнакоў… Але і гэта яшчэ не ўсё. Набірае моцы, упэўнена становіцца на ногі каманда клуба вясёлых і знаходлівых “Мегаполіс” (кіраўнік Наталля Асіпук).

…Лепшыя вучні раённай гімназіі атрымалі дыпломы і ўзнагароджаны грашовымі прэміямі. Настаўнікі, якія падрыхтавалі пераможцаў, таксама будуць адзначаны.

                                                                Мікалай НАВУМЧЫК.

  На здымках: Ігар Гардынец, настаўнік інфарматык, з юнымі праграмістамі; пераможцы раённых і абласных алімпіяд і канферэнцый.

Фота аўтара.

Разделы сайта