Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.03.2015

Спектаклі на замежнай мове

12 калектываў устаноў адукацыі Маларытчыны прынялі ўдзел у раённым фестывалі тэатральных калектываў на замежнай мове.

   Мерапрыемства прайшло на базе СШ №2 у 2 узроставых групах. У першай з іх  свае творчыя магчымасці дэманстравалі вучні 1-7 класаў, у другой -  8-11 класаў.

   -Згодна з палажэннем, кожны калектыў на сцэне павінен быў знаходзіцца не больш за 15 хвілін, - кажа Наталля Шульжык, метадыст Маларыцкага РВМК. – Журы ўлічвала мастацкую каштоўнасць твора, адпаведнасць яго задумкі сцэнічнаму ўвасабленню, выразнасць мовы,правільнасць вымаўлення,  праяўленне творчага пачатку пры выкананні інсцэніраванага твора, узровень валодання замежнай мовай, улік узроставых асаблівасцей, культуралагічны аспект выступлення.

   …На абласным фестывалі тэатральных калектываў на замежнай мове, які пройдзе ў красавіку, Маларытчыну будуць прадстаўляць: калектыў СШ №1 (пастаноўка “Па лесвіцы за зоркай” паводле казкі “Джэк і бабовае дрэва”, настаўніца – Аксана Ярмалюк) і Лукаўскай СШ (пастаноўка “Паездка на аўтамабілі з мужам”, настаўнік – Сяргей Чыкіта).

                                                       Мікалай НАВУМЧЫК.

Разделы сайта