Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

10.04.2015

Пісьмо пераможцу

На Маларытчыне завяршыўся першы этап Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Пісьмо пераможцу”, у яім актыўны ўдзел прынялі вучні ўстаноў адукацыі, у тым лiку - i раённай гiмназii.

   Мерапрыемства было прымеркавана да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і праходзіла ў межах рэспубліканскага патрыятычнага праекта  “Кветкі Вялікай Перамогі”. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі: ГА “Беларускі рэспубліканскі  саюз моладзі”, ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”.

   Удзельнікі акцыі пісалі лісты свайму прадзеду, незнаёмаму чалавеку – удзельніку Вялікай Айчыннай вайны – на фронт ці партызанскі атрад. У сваіх пісьмах вучні дзякавалі тым, хто каваў нашу перамогу, за мірнае неба над галавой, за магчымасць жыць у вольнай і незалежнай краіне, расказвалі пра сябе, сваім будучым, родным краі…

   Лісты ўдзельнікі акцыі пісалі на спецыяльных бланках, складвалі іх трохвугольнікам, падпісвалі.

   На Маларытчыне ў патрыятычнай акцыі “Пісьмо пераможцу” прыняло ўдзел амаль 120 вучняў устаноў адукацыі. Усе работы будуць накіраваны на абласны  адборачны этап.

                                                       Мікалай НАУМЧЫК.

На здымку: вучні 3 “Б” класа раённай гімназіі і Вольга Махнавец, педагог-арганізатар, у час правядзення акцыі.

Фота аўтара.

Разделы сайта