Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

02.11.2012

У вольны час Анжаліка Іванаўна творыць свае шэдэўры.

   

    Сказаць, што Анжаліка

Iванаўна Сацюк займаецца рукадзеллем, дык гэта тое ж самае, што наогул нічога не сказаць пра гэта. Яна рукадзеллем жыве практычна штодзённа. У вольны час Анжаліка Іванаўна творыць свае шэдэўры. Для сябе. Яна выдатна вяжа, шые, вышывае. А яшчэ – займаецца некаторымі не вельмі распаўсюджанымі, але арыгінальнымі відамі рукадзелля. Любіць Анжаліка Сацюк чараваць ізаніткай. Мне давялося бачыць не адную яе работу.

 

    -Гэта – графічная выява,  - кажа мая субяседніца, - якая выконваецца на любой цвёрдай аснове. Звычайна на дошчачку наношу контуры нейкага малюнка, убіваю невялікія цвікі ў яе, нацягваю на цвікі ніткі ў пэўнай паслядоўнасці. Атрымліваецца карункавы ажурны выраб-упрыгожванне.

 

 

    Шмат часу Анжаліка Сацюк аддае бісерапляценню. Гэты від рукадзелля ў яе  адзін з любімых.  Кветкі, дрэвы, птушкі атрымліваюцца як казачныя. 

 

 

    А ў апошні час Анжаліка Іванаўна спрабуе свае сілы і ў іншых відах рукадзелля-творчасці. Пэўны вопыт, уменні і веды ўжо набыты ў тэхніцы пэчворк (абрэзкавае шыццё). Са шматлікіх рознакаляровых абрэзкаў тканіны сшываецца пэўны цэльны выраб. Каб стаць майстрам ў мастацтве пэчворк, неабходна вялікая ўседлівасць і цярпенне.

Дэкупаж – яшчэ адна тэхніка ўпрыгожвання прадметаў хатняга ўжытку пры дапамозе розных сурвэтак. Малюнак, які ёсць на іх, выразаецца па контуры і наклейваецца на любы прадмет, пакрываецца звычайна лакам. Прадмет змяняецца ў імгненні вока, набывае новае жыццё.

 

 

    Анжаліка Сацюк любіць прыймаць гасцей, таму  паступова асвойвае карвінг – майстэрства ўпрыгожвання стала. Гэта - мастацкая рэзка найчасцей на садавіне і агародніне. Можна стварыць цэлыя маляўнічыя і смачныя рэчы на місках, падносах. Напрыклад, кракадзіла з нарэзаных агуркоў, кветкі  - з морквы, цюльпаны – з памідораў, вазы – з дыні, матылькі – з яблыка… І смачна, і апетытна, і карысна для здароўя. Анжаліка Іванаўна імкнецца да таго, каб святочны стол у яе чароўных руках стаў сапраўдным творам мастацтва.

 

    Відаў рукадзелля існуе многа. І больш простых, і трохі складаных. Фелтынг, кракле, тэмары, фэлтынг, канзашы, скрапбукінг, квілт… Многія з гэтых экзатычных слоў нам, недасведчаным, практычна ні аб чым не гавораць. Але за кожным з іх хаваецца цэлае мастацтва, навука, таямніцы і сакрэты якой можна прыадчыніць для сябе проста і хутка. Таму калі ёсць вольны час, можна паспрабаваць раскрыць свой талент хоць у нейкім адным відзе рукадзелля.

 

 

    -І тады перад вамі адкрыецца дзівосны свет фантазіі і палёту думкі, - пераканана Анжаліка Сацюк. – Ён захапляе. Адначасова ўзнікаюць новыя пазітыўныя эмоцыі, уражанні, свежы погляд на звыклыя  рэчы інтэр’ера. І не толькі. У сваім доме рукамі можна стварыць непаўторную ўтульнасць і цеплыню. Тое, што зроблена самім, існуе толькі ў адным экземпляры. Такія эксклюзіўныя і арыгінальныя вырабы прыемна падарыць родным і блізкім. Яны, пераканана, цэняцца больш за ўсё на свеце. Парадуем тых, хто вакол нас!

                                               

Мікалай НАВУМЧЫК.

 

 

    На здымку: Анжаліка Сацюк са сваімі творамі.

Фота аўтара.

Разделы сайта