Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.05.2015

З ліку маларыцкіх “тарнадаўцаў”

Дзве ўзнагароды за месяц на адкрытым кубку Беларусі па кікбоксінгу. Такі вынік паказала Святлана Жыгалава, вучаніца 8 “А” класа раённай гімназіі.

 Спачатку Святлана заваявала ІІІ месца на спаборніцтвах ў раздзеле “Лайт-кантакт” (лёгкі кантакт), а праз 2 тыдні ў гэтым жа раздзеле яна стала ўжо першай (вагавая катэгорыя – да 47 кг).

-Кіксбоксінгам займаюся з 1 класа, - кажа Святлана. – Гэты від спорту патрабуе добрай фізічнай падрыхтоўкі, спрыту, хуткасці рэакцыі і вынослівасці. Таму на трэніроўках  абавязкова бываю 2 разы на тыдзень. Імкнуся іх зусім не прапускаць. Секцыя ад Брэсцкага фізкультурна-спартыўнага цэнтра адзінаборстваў “Тарнада” працуе на базе СШ №1. Маімі настаўнікамі з’яўляюцца Вадзім Леанідавіч Вайцюк і Аляксандр Вячаслававіч Буткевіч. Заняткі кікбоксінгам мне вельмі падабаюцца, бо выхоўваюць характар, сілу волі, дысцыплінуюць, дапамагаюць быць адказнай за свае ўчынкі.

-Святлана, у чым сутнасць кікбоксінгу і лайт-кантакта?

-Калі гаварыць коратка, то кікбоксінг - гэта від спорту, што сінтэзаваны з такіх відаў адзінаборстваў, як каратэ, тайскі бокс, тайквандо, ушу і звычайны бокс. Удары нагамі ўзяты з усходніх адзінаборстваў, удары рукамі - пераважна з боксу. У лайт-кантакце забараняюцца моцныя ўдары. Перавага аддаецца ўдарам нагамі. Працягласць бою складае 3 раўнды па 2 хвіліны. Паміж раўндамі робіцца перапынак на 1 хвіліну.

-А са спортам плануеш звязаць сваё жыццё?

-Кім стану, якую выберу прафесію, пакуль яшчэ не вызначылася. Але, думаю, што спорт у маім жыцці будзе займаць не апошняе месца. Між іншым, кікбоксінг у пэўнай сітуацыі можа спатрэбіцца і для самаабароны.

На здымку: Святалана Жыгалава, пераможца адкрытыга кубка Беларусі па кікбоксінгу.

 

 

 

Разделы сайта