Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

17.05.2015

Помнік літаратурнаму герою … у Маларыце?

У Кобрыне прайшла абласная навукова-практычная канферэнцыя для вучняў пачатковых класаў “З навукай у будучыню”.

 Сярод удзельнікаў інтэлектуальнага спаборніцтва быў і Андрэй Алесік, вучань 4 “А” класа раённай гімназіі. Ён на суд журы прадставіў работу “Помнікі літаратурным героям”, якая была падрыхтавана пад кіраўніцтвам Валянціны Галюк, настаўніцы пачатковых класаў раённай гімназіі, і Аксаны Мірчук, маці. Акрамя таго, за кансультацыяй хлопец звярнуўся да Марыі Жыгалавай, доктара педагагічных навук, прафесара Брэсцкага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, сапраўднага члена Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук Расійскай Федэрацыі.  

 Даследаванне юнага навукоўцы прысвечана героям мастацкіх твораў, чые помнікі ўпрыгожваюць гарады Брэстчыны, Беларусі, свету, і героям твораў, якія вучні пачатковых класаў раённай гімназіі хацелі б устанавіць у Маларыце.

 -У сакавіку мінулага года з класам мы наведалі Нацыянальную бібліятэку ў Мінску, - кажа Андрэй. – Экскурсія пакінула незабыўныя ўражанні. Фатаграфуючыся ля помніка Францыску Скарыну,  падумаў: “А ці ёсць помнікі літаратурным героям?” Я ўспомніў, што на тэрыторыі СШ №2 нашага райцэнтра знаходзіцца помнік дзеду Талашу, галоўнаму герою з аповесці Якуба Коласа “Дрыгва”. З гэтага ўсё і пачалося. “Закіпела” штодзённая праца.

 Апытанні вучняў раённай гімназіі, праведзеныя Андрэем, паказалі, што другакласнікі хацелі б, каб у Маларыце з’явіліся помнікі Нязнайку, Калабку, трэцякласнікі – барону Мюнхаўзену, Вінні Пуху, Карлсану, чацвёртакласнікі – Пепі Доўгай Панчосе, Бураціну, Нільсу.

 Андрэй Алесік і яго аднакласнікі падрыхтавалі эскізы некаторых помнікаў літаратурным герояў. Затым Андрэй сустрэўся з Вадзімам Шпетным, намеснікам старшыні Маларыцкага райвыканкама, і Андрэем Гарбацэвічам, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Ім былі перададзены эскізы і пажаданне вучняў раённай гімназіі: разгледзіць магчымасць устаноўкі ў парку райцэнтра помніка аднаму з літаратурных герояў.

* * *

 Работа Андрэя Алесіка на абласной навукова-практычнай канферэнцыі для вучняў пачатковых класаў “З навукай у будучыню” адзначана дыпломам ІІ ступені.

    

                                                           Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: Андрэй Алесік, чацвёртакласнік, і Валянціна Галюк, настаўніца раённай гімназіі.

Фота аўтара.

Разделы сайта