Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.05.2015

Творыць цуды сваімі рукамі

   Святлана Саўчук, выпускніца раённага ліцэя 2009г., мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.Машэрава (2014г., спецыяльнасць “Дызайн інтэр’ераў”), фіналістка народнага шоу “Я магу!” (2015г., тэлеканал “Беларусь 1”), правяла майстар-клас на выяўленчым аддзяленні Маларыцкай школы мастацтваў. Сваім багатым вопытам Святлана Сяргееўна больш за гадзіну дзялілася з вучнямі падрыхтоўчага, 1-4 класаў, выпускнікамі ўстановы адукацыі мінулых гадоў, а таксама - выкладчыкі. Мастачка расказала пра сябе, свае захапленні, пра ўдзел у розных конкурсах, паказала і пракаменціравала відэафрагменты з выступлення на конкурсе “Я магу!”

   Напрыканцы сустрэчы Святлана Саўчук намалявала за 10 хвілін партрэт Мэрылін Манро ў мастацкім накірунку, які называецца поп-арт, і адказала на пытанні прысутных.

                                                   

  Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымках: майстар-клас Святланы Саўчук.

Фота аўтара.

 

 

 

Разделы сайта