Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

29.05.2015

З клопатам пра сонь

Валерыя Цалуйка, адзінацаццікласніца раённай гімназіі, з рэспубліканскага экалагічнага (інтэрнэт) конкурсу для вучняў 15-18 гадоў, арганізатарам якога выступіў Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства, вярнулася з дыпломам І ступені.

   Пад кіраўніцтвам Алы Чуль, настаўніцы раённай гімназіі, Валерыя падрыхтавала даклад “Актыўная ахова прыроды. Біятэхнічныя мерапрыемствы як вырашэнне праблемы рэдкіх відаў  млекакормячых сямейства соні”.

-Першы этап конкурсу, - расказвае Ала Сяргееўна, - экалагічная завочная інтэрнэт-алімпіяда, у якой прыняло ўдзел 600 вучняў рэспублікі. Валерыя выконвала тэставыя заданні, якія давалі арганізатарам магчымасць вызначыць спектр яе эрудыцыі па асноўных пытаннях экалогіі і біялогіі. У другі тур - вочны, праектна-даследчы - было адабрана 15 чалавек. Валерыя Цалуйка трапіла ў лік пераможцаў. Яна  прадставіла на суд кампетэнтнага журы праект у выглядзе прыстэндавага даклада па адной з раней прапанаваных экалагічных сітуацый.

-Праект, які размяшчаўся на ватмане фармата А1, па ўмовах інтэлектуальнага спаборніцтва, - кажа Валерыяы Цалуйка, - павінен быць максімальна інфарматыўным і адлюстроўваць вырашэнне пастаўленай праблемы. На абарону напрацаванага матэрыялу адводзілася не больш, чым 6 хвілін. На яго падрыхтоўку давалася 30 дзён. У такія зжатыя тэрміны складана было падрыхтаваць грунтоўны праект, але дапамогу аказаў Дзяніс Кіцель, арнітолаг, былы выпускнік СШ №3.

   Валерыя журы расказвала, чаму яна займаецца пытаннямі павелічэння колькасці рэдкай групы млекакормячых атрада грызуноў сямейства сонь на тэрыторыі Маларытчыны, пра фактары, якія аказваюць негатыўны ўплыў на стан папуляцыі гэтага віду, аб распрацаванай праграме актыўнай ахове сонь і яе рэалізацыі.

                                                        Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: Валерыя Цалуйка, вучаніца 11 класа раённай гімназіі, перможца рэспубліканскага экалагічнага  (інтэрнэт) конкурсу, са сваёй настаўніцай Алай Чуль.

Фота аўтара.

Разделы сайта