Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

10.09.2015

З усмешкай кожны дзень радасны

10 верасня - Сусветны дзень прадухілення суіцыду. Ён штогод праводзіцца па ініцыятыве Міжнароднай асацыяцыі па прадухіленні самагубстваў пры актыўнай падтрымцы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і пад патранажам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Ва ўстановах адукацыі Маларытчыны ў гэты дзень прайшлі шматлікія мерапрыемствы.

Нягледзячы на халаднаватае надвор’е, у раённай гімназіі 10 верасня было надзвычай цёпла. А ўсё таму, што ва ўстанове адукацыі праводзіўся дзень усмешак. Ён пачаўся з акцыі “Падары ўсмешку сябру”. Вучні 1-11 класаў раённай гімназіі прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія прапаноўвалі педагогі Наталля Асіпук, Алена Некрашэўская, Вольга Махнавец, Ларыса Сцепанюк. Вучні адзін аднаму і настаўнікам на перапанках дарылі вясёлыя смайлікі, малявалі калажы “Мае жыццёвыя арыенціры”, расказвалі смешныя гісторыі з уласнага жыцця, спявалі жартаўлівыя песні. Закончыўся дзень усмешак агульнагімназічным флэш-мобам “Танцуй і весяліся разам з намі”.

-Па жыцці неабходна ісці з усмешкай, - пераканана Алена Некрашэўская, педагог-псіхолаг Маларыцкай раённай гімназіі. – Яна неабходна кожнаму з нас так, як паветра, вада, прадукты харчавання. Псіхатэрапеўты невыпадкова сцвярджаюць, што калі чалавек усміхаецца, ён змяншае ўздзеянне стрэсу на арганізм. Людзі пачынаюць адчуваць сябе больш бадзёрымі, упэўненымі. Усмешка, безумоўна, перайначвае навакольны свет. І як вынік - у чалавека змяняецца настрой, а значыць, у рэшце рэшт знікаюць і перадумовы да суіцыду. Неабходна гэта памятаць і рабіць так, каб на кожным уроку вучні як мага больш усміхаліся.

 

                                                              Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: у час дня усмешак у Маларыцкай раённай гімназіі.

Фота аўтара.

Разделы сайта