Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.09.2015

У фінале “Свежага ветру”

Раённая гімназія – гэта своеасаблівая дзяржава са сваімі законамі, традыцыямі, ладам жыцця… Тут ёсць свае органы вучнёўскага самакіравання, а таксама сродкі масавай інфармацыі. Ужо некалькі гадоў выдаецца штомесячная газета “Альтанка” і выпускаецца раз у 2 тыдні праграма тэлевізійных навіных, якхую можна паглядзець у інтэрнэце на сайце раённай гімназіі.

   

   Васьміхвілінны тэлевізійны выпуск гімназічных навін выйшаў у фінал ХІ рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячых сродкаў масавай інфармацыі “Свежы вецер” (намінацыя “Відэапраграма”), які  штогод праводзіцца Міністэрствам адукацыі краіны пры падтрымцы Інстытута журналістыкі БДУ, Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, рэдакцыі газеты “Пераходны ўзрост”.

-Журы ацэньвала актуальнасць выпуску, рознабаковасць журналісцкіх жанраў, арыгінальнасць сюжэтных ліній, рэжысуру, -  гаворыць Наталля Асіпук, намеснік дырэктара па выхаваўчай  рабоце, каардынатар праекта, - а таксама тэхнічнае выкананне (мантаж і аператарская работа), музычнае афармленне і майстэрства падачы матэрыялу вядучымі, акцёрскае майстэрства.

Цяпер стваральнікі тэленавін – рэдакцыя ў складзе Мікіты Няхаева, Вікторыі Шачанін, Хрысціны Астапук (усе 11-класнікі), а таксама Паліны Чэркас (10-класніца) і Ільі Краўчука (9-класнік) - рыхтуюцца да фінальных спаборніцтваў, якія хутка пройдуць на базе Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубронак”.

Пажадаем юным тэлежурналістам творчага поспеху і перамогі!

 

                                                       Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: члены рэдакцыі гімназічных тэленавін абмяркоўвае чарговы выпуск праграмы разам з Наталляй Асіпук.

Фота аўтара.

 

Разделы сайта