Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

29.09.2015

На ўсё жыццё – настаўнік-фізрук

Уладзімір Дземянчук - настаўнік фізічнай культуры і здароўя Маларыцкай раённай гімназіі і СШ №1 райцэнтра. Ён педагагічнай дзейнасці аддаў ужо 38 гадоў. Любяць і паважаюць Уладзіміра Міхайлавіча калегі, вучні, іх бацькі. Ён з’яўляецца першаразраднікам па гіравому спорту, лёгка падцягваецца два дзясяткі разоў разоў, амаль столькі ж - адціскаецца на брусах. Уладзімір Дземянчук таксама спаборнічае на ўроках з вучнямі ў бегу на хуткасць на розных дыстанцыях, а ў цёплую пару часта з унучкаю Настассяй плавае на вадаёмах.

- Гэта я займаюся для сябе, каб быць у форме, – прызнаецца Уладзімір Міхайлавіч. – Чалавек у любым узросце ў першую чаргу павінен сам клапаціцца пра стан свайго здароўя. Перакананы,  настаўнік павінен заўсёды быць прыкладам для вучняў.

- Колькі памятаю сябе, столькі гуляю з мячом, – успамінае мой субяседнік. – Футбол, валейбол, тэніс… У выхадныя дні равеснікі, бывала, сядзяць без справы, а я – на стадыёне, які зрабілі з сябрамі. Мяне можна было заўжды знайсці толькі там.

Уладзімір Дземянчук, закончыўшы 10 класаў Маларыцкай сярэдняй школы, вырашае паступаць у Брэсцкі педагагічны інстытут на аддзяленне фізічнага выхавання.

Атрымаўшы дыплом, Уладзімір Міхайлавіч на першае месца працы накіроўваецца ў Маларыту. З 1 верасня 1974г. ён стаў працаваць настаўнікам фізічнай культуры. Маладога фізрука хутка палюбілі і дзеці, і калегі. Аднак праз два месяцы юнака прызываюць на службу ў армію. Наступныя два гады прайшлі ў Германіі у савецкай групе войск. Уладзімір апынуўся ў першай танкавай дывізіі, стаў стралком на БМП. Тут таксама сябраваў са спортам. Гэта заўважыла камандаванне і праз пяць месяцаў прапанавала далей служыць у спартыўнай роце. Радавы Дземянчук з радасцю з гэтым згадзіўся. Неўзабаве яго сталі ўключаць у каманду для ўдзелу ў шматбор’і, якое складалася з пяці спартыўных дысцыплін.

-Добра памятаю сваё першае выступленне на спаборніцтвах паміж родамі войск у складзе роты, – успамінае Уладзімір Міхайлавіч. – Я паказаў добры вынік, тамумяне сталі ўключаць у склад каманды на ўсе спаборніцтвы.

Пасля заканчэння тэрміну службы Уладзімір Дземянчук вяртаецца ў родны горад і  зноў працуе настаўнікам фізічнай культуры. Аднак нядоўга. У кастрычніку 1980г. яго прызываюць яшчэ на два гады ў армію і накіроўваюць на Байканур (Казахстан) у будаўнічыя войскі. Там лейтэнант запасу ўзводзіў ракетныя “кропкі”. У арміі са спортам таксама не развітваўся. Пасля вяртання ў Маларыту афіцэру запасу прапаноўваюць пасаду старшыні добраахвотнага раённага спартыўнага таварыства “Ураджай”. Ён згаджаецца і на працягу года старанна выконвае гэтыя абавязкі.

- Праца была добрая, многія пра яе марылі, – кажа Уладзімір Міхайлавіч, – але мне яна была не зусім даспадобы. Штосьці тут было не так, чагосьці не хапала…

Уладзімір Дземянчук “цёплую” пасаду пакінуў па сваім ўласным жаданні. Пра гэта пасля ні разу так і не пашкадаваў. Не было, напэўна, калі. Урокі, спартыўныя секцыі, спаборніцтвы, паходы, экскурсіі, турыстычныя злёты… Ды ці дадуць дзеці засумаваць, калі іх усё цікавіць, калі неабходна навучыць не толькі элементарнаму і неабходнаму. Трэба падрыхтаваць да самастойнага жыцця здаровага,  моцнага маладога чалавека – вось тая галоўная задача, якую яшчэ на пачатку свайго настаўніцтва перад сабою паставіў Уладзімір Міхайлавіч. Прайшло шмат гадоў. Многа за гэты час адбылося змяненняў, не адна сотня вучняў вылецела са сцен установы адукацыі, але арыенцір у працы педагога заставаўся  ранейшым і нязменным.

- Не адзін год выкладаю фізічную культуру ў школе, – гаворыцьУладзімір Дземянчук. – Але калі б зараз перада мной зноў быў выбар, па якой жыццёвай сцежцы ісці, то, не задумваючыся, стаў бы настаўнікам-фізруком.

 

На здымку: Уладзімір Дземянчук.

Разделы сайта