Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.11.2015

“Цяпер я – салдат”

17 лістапада 2015 года пачалася адпраўка грамадзян Рэспублікі Беларусь, прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, у злучэнні і воінскія часці Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў. У першы дзень для праходжання тэрміновай ваеннай службы было накіравана 13 юнакоў, з іх 10 – у сілы спецыяльных аперацый, 3 – у спецназ МУС. Падчас бягучай прызыўной кампаніі ва Узброеныя Сілы з Маларытчыны будзе адпраўлена 49 чалавек. Яны будуць служыць у Брэсце, Мінску, Слоніме, Слуцку, Бярозе. Акрамя таго, больш за 100 прызыўнікоў маюць права на адтэрміноўку. Адпраўка маларытчан ва Узброенныя Сілы краіны завяршыцца 27 лістапада.

…Навабранцаў з прызывам на тэрміновую службу павіншаваў Алег Шышацкі, раённы ваенны камісар. Ён сказаў, што служба ў арміі - сапраўдная мужчынская школа. Яна павінна загартаваць юнацкі характар, дапаможа набыць рабочыя спецыяльнасці і вызначыць жыццёвыя арыенціры. Ваенкам пажадаў поспехаў юнакам, дадому вярніцца падужэлымі і ўзмужнелымі. Затым Алег Уладзіміравіч урачыста ўручыў прызыўнікам ваенныя білеты, а протаіерэй Сергій Струнец, клірык Мікалаеўскай царквы райцэнтра, акрапіў іх асвечанай вадой, благаславіў і нагадаў, што абарона Радзімы — гэта свяшчэнны абавязак кожнага салдата.

Сярод тых, хто папоўніў Узброеныя Сілы краіны ў першы дзень адпраўкі, - Юрый Касянюк. Ён закончыў спартфак Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна і яшчэ на мінулым тыдні працаваў настаўнікам фізічнай культуры і здароўя ў раённай гімназіі.

-Цяпер я – салдат, - кажа Юрый Пятровіч, трымаючы ў руках ваенны білет. - Да праходжання тэрміновай ваеннай службы адношуся спакойна. Я да яе падрыхтаваны. Прайсці армію — мой грамадзянскі абавязак. Служба ва Узброеных Сілах краіны была, ёсць і будзе не толькі абавязкам, але і гонарам, асаблівай адзнакай мужчынскай годнасці.

                                                             Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: Юрый Касянюк, учарашні настаўнік, цяпер – салдат Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Фота аўтара.

 

Разделы сайта