Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.11.2015

Дызайн-праект – для Эльміры

Эльміра Ткачук вучыцца ў 5 “Б” класе раённай гімназіі. У дзяўчынкі шмат захапленняў. Адно з іх – маляванне. Трэці год Эльміра наведвае  мастацкае аддзяленне Маларыцкай школы мастацтваў. Выкладчыца Інэса Гаўрылюк прапанавала дзяўчынцы прыняць удзел у конкурсе дзіцячага малюнка “Мой любімы настаўнік”. Яго заснавальнікам выступіў адукацыйны цэнтр BeClever.by сумесна з генеральным партнёрам гандлёвым цэнтрам “Новая Еўропа”. Нядаўна былі падведзены вынікі конкурсу.

Эльміра Ткачук атрымала дыплом глядацкіх сімпатый, а таксама падарачны імянны сертыфікат на бясплатны дызайн-праект дзіцячага пакоя ад дызайн-студыі “Хамеліон”.

-Я ўжо ўяўляю, якім будзе мой  дзіцячы пакой, - гаворыць Эльміра. –Я пагрузілася ў свет фантазіі і яркіх фарбаў. Каляровая гама, асвятленне, мэбля, інтэр’ер дзіцячага пакоя – вось чым цяпер заняты ўсе мае думкі. У ім, мне здаецца, будзе камфортна, прыемна і зручна. Калі ўсё будзе зроблена, у госці запрашу лепшых сваіх сябровак.

                                                        Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: Эльміра Ткачук з узнагародамі.

Фота аўтара.

Разделы сайта