Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.04.2016

На вагу золата

У нашых школах працуюць у пераважнай большасці жанчыны. Гэта і зразумела, бо мама - першы і самы галоўны настаўнік для ўсіх на Зямлі. Хто, як не яна, дапамагае зрабіць першыя і нясмелыя крокі ў вялікі і таямнічы свет? Мама – педагог ад прыроды незалежна ад таго, ёсць у яе навыкі педагагічнай дзейнасці ці не. А вось настаўнікі-мужчыны – рэдкая з’ява ва ўстановах адукацыі Маларытчыны.

З ліку моцнай паловы чалавецтва ў школу прыходзяць найчасцей, мабыць, толькі тыя, хто нараджаецца настаўнікам, той, хто здольны не проста працаваць у школе, а штодзённа жыць і дыхаць ёю. Мужчын прываблівае дзейнасць, дзе ёсць магчымасць сябе сцвердзіць, дзе ёсць месца пошуку, ініцыятыве, творчасці, пераменам і прыстойны заробак. А тут… Не варта даказваць, што школа – руцінная праца, спецыфічная, карпатлівая, аднастайная, а для кагосьці, магчыма, падасца, што яшчэ і  нудная. Да таго ж кожны дзень з крэйдаю ў руках ля дошкі, планы, шматлікія сшыткі. Магчыма, таму ў сучаснай школе настаўнікаў-мужчын мала. Але калі яны і прыходзяць у педагогіку, то па прызванню, назаўжды і каб даказаць, што праца настаўніка пачэсная, прэстыжная.

Я асабіста люблю працаваць з дзецьмі. Атрымліваю задавальненне, калі бачу зацікаўленых вучняў, калі яны на ўроках уважліва слухаюць, калі ім падабаецца спасцігаць нязведанае, таямнічае. Радуюся, калі вучні выраслі і сталі сапраўднымі людзьмі, карыснымі грамадству, спагадлівымі, чуйнымі да ўсяго. Ці не гэта самае галоўнае для настаўніка?

На Маларытчыне на пачатак 2015/2016 навучальнага года ва ўстановах адукацыі працавала 835 настаўнікаў, з іх толькі 104 (12,45%) – мужчыны, у тым ліку у горадзе - 26 чалавек. Цікава тое, што толькі адзін прадстаўнік моцнай паловы чалавецтва сее разумнае, добрае, вечнае ў пачатковых класах. Сярод прадметнікаў малюнак такі: 31 мужчына выкладае фізічную культуру,  18 - тэхнічную працу,  19 – фізіку, 12 – інфарматыку, 8 - матэматыку. Акрамя таго, 11 чалавек дапамае маладому пакаленню спасцігаць азы гісторыі і грамадазнаўства, 8 – геаграфіі, 6 - замежнай мовы, 4 - хіміі і біялогіі. Самымі “абдзеленымі” мужчынскай педагогікай аказаліся, напрыклад,  беларуская мова і літаратура (1 чалавек) і руская мова і літаратура – ні аднаго. На сённяшні дзень двое мужчын у раёне ўзначальвае базавыя школы, а вось усе сярэднія агульнаадукацыйныя ўстановы, акрамя адной, – жанчыны. Акрамя таго, 4 мужчыны працуюць намеснікамі дырэктараў,  1 - сацыяльным педагогам.

У штаце Маларыцкай раённай гімназіі 82 педагогі, і толькі 11 з іх – мужчыны  (2 з’яўляюцца сумяшчальнікамі). Мужчыны ў раённай гімназіі выкладаюць беларускую мову і літаратуру, фізічную культуру, замежную мову, інфарматыку і матэматыку, гісторыю і грамадазнаўства, тэхнічную працу, фізіку і астраномію, музыку.

 

Мікалай НАВУМЧЫК, настаўнік-метадыст, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Маларыцкай раённай гімназіі.

На здымку: настаўнікі-мужчыны Маларыцкай раённай гімназіі.

Фота аўтара.

Разделы сайта