Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.04.2016

Праграмісты з раённай гімназіі

Пятро Дымарчук і Сцяпан Сланеўскі, вучні 11 “А” класа Маларыцкай раённай гімназіі, плануюць набыць вышэйшую адукацыю і стаць праграмістамі. Для ажыццяўлення сваёй мары юнакі ўжо не адзін год сур’ёзна рыхтуюцца пад кіраўніцтвам Ігара Гардынца, настаўніка інфарматыкі і матэматыкі.

Пятро і Сцяпан удзельнічалі ў трэцім этапе рэспубліканскіх прадметных алімпіяд па інфарматыцы. У мінулым і бягучым навучальных гадах з гэтага інтэлектуальнага спаборніцтваў юнакі прывезлі дыпломы ІІ ступені. Нядаўна поспех спадарожнічаў вучням Ігара Віктаравіча Гардынца і на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі па інфарматыцы. Па яе выніках Пятро Дымарчук узнагароджаны дыпломам ІІ ступені, а Сцяпан Сланеўскі – дыплом ІІІ ступені.

-Адначасова Пятро і Сцяпан актыўна прымаюць удзел і ў дыстанцыйных інтэрнэт-алімпіядах,- гаворыць Ігар Гардынец. – Хлопцы паказалі добры вынік на завочным этапе Усерасiйскайадкрытай алімпіяды па праграмаванні, арганізатарам якой з’яўляецца прыватная адукацыйная ўстанова дадатковай адукацыі “1С-Адукацыя” пры ўдзеле дзяржаўнай аўтаномнай адукацыйнай установы г.Масква “Цэнтр педагагічнага майстэрства”, Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута, а таксама Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В.Ламаносава, Маскоўскага цэнтра неперарыўнай матэматычнай адукацыі. Пятро і Сцяпан атрымалі персанальныя запрашэнні і прынялі ўдзел у вочным этапе Х адкрытай алімпіяды школьнікаў па праграмаванні, якая прайшла ў пачатку сакавіка ў Маскве. Гэтае інтэлектуальнае спаборніцтва, фактычна, з’яўляецца альтэрнатывай заключнаму этапу Усерасійскай алімпіяды па інфарматыцы, не ўступаючы ні па ўзроўні ўдзельнікаў, ні па складанасці задач.

Акрамя таго, нядаўна стала вядома, што Пятро і Сцяпан занялі выніковыя месцы сярод 11-класнiкаў у ІІ асабістай інтэрнет-алімпіядзе па інфарматыцы (г. Санкт-Пецярбург), арганізатарам якой стала журы Усерасійскай каманднай алімпіяды школьнікаў па праграмаванні. А ў сакавiку  юныя маларыцкія праграмісты таксама прынялі ўдзел у вочным этапе Пiцерскай алiмпiяды на пляцоўцы, якую аганiзатары адкрылі ў Мазыры.

З 25 лютага па 5 сакавiка ў г.Даўгапрудны на базе Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута прайшла VII“Зiмовая камп’ютэрная школа”, да ўдзелу ў якой была запрошана каманда Маларыцкай раённай гiмназii. Юнакі з гонарам прайшлi адбор iпрадстаўлялі там Рэспублiку Беларусь.

Пятро Дымарчук, Сцяпан Сланеўскі і Ілья Дзем’янец дэманстравалі свае веды і ў Усерасійскай каманднай алімпіядзе школьнікаў па праграмаванні. Юнакі на гэтым спаборніцтве выступілі ўдала: занялі 22 выніковае месца сярод усіх удзельнікаў.

У адкрытай дыстанцыйнай алімпіядзе па праграмаванні, якая была прысвечана Дню расійскай навукі (арганізатарам спаборнітва выступіў Ханты-Мансійская аўтаномная акруга – Югры) прынялі ўдзел і іншыя вучні раённай гімназіі. Добрыя вынікі атрыманы, напрыклад, Кацярынай Дацык (10 “Б” клас, 15 месца), Ільёй Дзем’янцом 11 “А” клас, 17 месца), Андрэем Хапалем (10 “А”клас, 18 месца), Іванам Буглакам (7“А” клас, 21 месца), Уладзіславам Цякам (10 “А” клас, 28 месца), Ганнай Бобер (9 “А” клас, 29 месца).

Вучні Ігара Гардынца з Маларыцкай раённай гімназіі таксама прымаюць актыўны ўдзел і ў іншых дыстанцыйных інтэрнэт-спаборніцтвах. Нядрэнна, напрыклад, яны выступілі ў алімпіядзе, якая праводзілася Краснаярскім краевым Палацам піянераў і школьнікаў пры падтрымцы Рэгіянальнага каардынацыйнага цэнтра праекта “Інфарматызацыя сістэмы адукацыі”. Маларытчане паўдзельнiчалі і ў алімпіядзе па праграмаванні для школьнікаў, якую праводзiў Брэсцкi тэхнiчны ўнiверсiтэт сумесна з Брэсцкай абласной арганізацыяй Рэспубліканскага  грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.Па яе выніках Сцяпан Сланеўскі ўзнагароджаны дыпломам ІІ ступені, а Пятро Дымарчук атрымаў Пісьмовую падзяку і выніковае Х месца.

На прыкмеце ў Ігара Гардынца і вучні 2-6 класаў, якія праяўляюць цікаваць да праграмавання. Выяўленне такіх дзяцей адбываецца на падтрымліваючых і стымулюючых занятках, занятках аб’яднання па інтарэсах “Юны праграміст”, дзе галоўная ўвага настаўнікам удзяляецца развіццю мыслення: алгарытмічнага, структурнага, эўрыстычнага. Праз працэс навучання Ігар Віктаравіч спрабуе развіваць інтэлект вучняў, здольнасць думаць, разважаць, а не проста назапашваць неабходныя веды.

                                                   

Мікалай НАВУМЧЫК, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Маларыцкай раённай гімназіі.

На здымку (злева направа): юныя праграмісты Сцяпан Сланеўскі, Пятро Дымарчук і Ілья Дзем’янец са сваім настаўнікам  Ігарам Гардынцом.

Фота аўтара.

Разделы сайта