Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.01.2017

Трапныя стралкі

Дзмітрый Бурштын (10 “Б” клас), Віталій Смаль і Аляксандр Ярмашук (11 “А” клас), вучні раённай гімназіі, прынялі ўдзел у адкрытым турніры ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама па практычнай стральбе.

Спаборніцтва нядаўна прайшло ў стралковым ціры Брэсцкай абласной арганізацыйнай структуры рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства “Дынама”. У мерапрыемстве таксама прымалі ўдзел вучні устаноў адукацыі Брэста, выхаванцы клуба “Юны алімпіец”, супрацоўнікі палка патрульна-паставой службы міліцыі,  батальёна дарожна-патрульнай службы ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, крымінальнай міліцыі і міліцыі грамадскай бяспекі Брэсцкага гарнізона.

-Віталій, Аляксандр і Дзмітрый з’яўляюцца  членамі грамадскага аб’яднання “Клуб дапрызыўнай падрыхтоўкі”, - гаворыць Максім Фадзееў, яго старшыня. – Юнакі старанна займаюцца стралковай падрыхтоўкай, таму і паказалі добры вынік.

Пры правядзенні спаборніцтваў, якія ўключалі 5 практыкаванняў ў відзе “Пісталет”,

прымяняліся дзеючыя правілы Міжнароднай канфедэрацыі практычнай стральбы (IPSC).

Па выніках адкрытага турніру Віталій Смаль заняў першае месца ў відзе “Пісталет” (клас “Airsoft”), Аляксандр Ярмашук – другое месца ў відзе “Пісталет” (клас “Airsoft”). Маларыцкая каманда “Булат” у складзе Віталія Смаля і Аляксандра Ярмашука на спаборніцтвах стала лепшай у відзе “Пісталет” (клас “Airsoft”). Дзмітрый Бурштын, на жаль, у лік  пераможцаў адкрытага турніру ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама па практычнай стральбе не трапіў.

                                                             Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: Дзмітрый Бурштын Віталій Смаль і Аляксандр Ярмашук.

Фота аўтара.

Разделы сайта