Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

09.02.2017

Юныя плыўцы паказалі “клас”

У басейне Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Маларыцкага раёна прайшлі спаборніцтвы па плаванні сярод вучняў устаноў адукацыі. Яны праводзіліся ў рамках праграмы раённай спартакіяды школьнікаў у двух узроставых групах: 1999-2001г.н. (хлопцы і дзяўчаты, дыстанцыя 50 метраў, вольны стыль) і 2002-2006 г.н. (хлопцы і дзяўчаты, дыстанцыя 25 метраў, вольны стыль).

Канкурэнцыя ў барацьбе за прызавыя месцы была моцная. Усе ўдзельнікі смела і настойліва ішлі да перамогі і паказалі свае ўменні ў плаванні. Трапіць у тройку мацнейшых і перамагчы маглі толькі самыя падрыхтаваныя ўдзельнікі.

У агульнакамандным заліку сярод гарадскіх школ лідарамі спаборніцтва сталі юныя спартсмены СШ №1. Другое занялі плыўцы раённай гімназіі, трэцяе – СШ №2. Сярод сельскіх школ раёна, згодна з выніковым пратаколам, лепшыя вынікі паказалі спартсмены Олтушскай СШ. На другім месцы апынуліся прадстаўнікі Лукаўскай СШ, на трэцім – Макранскай СШ. Сярод базавых школ поспех спадарожніцаў юным плыўцам Мельніцкай БШ. На другое месца “выплылі” прадстаўнікі Замшанска д/с-БШ, на трэцяе – Пажэжынскай БШ.

                                                            Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымках: падчас спаборніцтваў; лепшыя плыўцы спаборніцтва.

Фота аўтара.

Разделы сайта