Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

09.02.2017

Алімпійскае дараванне-2016

У Брэсце прайшлоў фінал ІІ абласной акцыі “Алімпійскае дараванне-2016” з удзелам 94 юных спартсменаў Брэстчыны. На фінале акцыі пабывалі вучні ва ўзросце да 14 гадоў, якія паказалі высокія спартыўныя вынікі ў спаборніцтвах абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў у 20 алімпійскіх відах спорту. Ад Маларытчыны на мерапрыемства было запрошана 5 вучняў устаноў адукацыі раёна. Гэта – Ганна Грузінская з СШ №1, Мікалай Жыгарэвіч і Анастасія Холад з Радзежская СШ, Дзмітрый Татарыновіч і Уладзіслаў Вашчынчук з СШ №2, а таксама Хрысціна Машчук з раённай гімназіі. Юныя спартсмены з рук беларускіх алімпійцаў атрымалі дыпломы і падарункі.

Між іншым, у мерапрыемстве прынялі ўдзел: намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Алег Вялічка, дырэктар Прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці Алена Белаконенка, начальнік упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Юрый Прасмыцкі, начальнік упраўлення спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама Мікалай Глушэня, а таксама кіраўнікі вядучых спартыўных устаноў Брэстчыны, ветэраны спорту. Гасцямі акцыі сталі вядомыя спартсмены. Сярод іх – алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка; бронзавыя прызёры Алімпійскіх гульняў Тамара Самахвалава (Давыдзенка) і Яраслава Паўловіч; двухразовы чэмпіён свету і шматразовы чэмпіён Еўропы, удзельнік алімпійскіх гульняў Алег Юрэня; фіналіст алімпійскіх гульняў Пётр Асаёнак; удзельнік Алімпійскіх гульняў Андрэй Макараў; 12-ціразовы чэмпіён свету і 10-ціразовы чэмпіён Еўропы па армрэслінгу Віктар Братчэня; прызёры першынстваў і чэмпіянатаў Еўропы Ірына Мішчук і Юлія Асаёнак.

Акцыя “Алімпійскае дараванне” праводзіцца па ініцыятыве Прадстаўніцтвам НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці ў 2015г. з мэтаю прыцягнення ўвагі грамадскасці да юных спартыўных талентаў, матывацыі моладзі да заняткаў спортам, а таксама для павышэння цікавасці ўсіх слаёў насельніцтва да алімпійскага руху і алімпійскіх відах спорту. Ідэю падтрымала ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, якое  выступіла суарганізатарам мерапрыемства.

 

                                                           

На здымку: удзельнікі абласной акцыі “Алімпійскае дараванне-2016”.

 

Разделы сайта