Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.04.2017

Прафарыентацыйная сустрэча

У раённай гімназіі прайшоў вучэбна-метадычны семінар “Мы з Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна”.

Падчас яго правядзення адбылася сустрэча вучняў 10 і 11 класаў установы адукацыі з выкладчыкамі БрДУ імя А.С.Пушкіна, якія ўваходзяць у склад прафарыентацыйных груп факультэтаў гэтай установы адукацыі. Прадстаўнік ВНУ пазнаёмілі старшакласнікаў з універсітэтам, яго структурай, расказалі аб асаблівасцях прыёма, правядзенні ўступных экзаменаў… Акрамя таго, падчас семінара ўвага была скіравана на пералік педагагічных спецыяльнасцей Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, пры паступленні на якія абітурыенты залічваюцца без уступных экзаменаў.

Напрыканцы сустрэчы на пытанні старшакласнікаў адказалі выкладчыкі БрДУ імя А.С.Пушкіна.

                                                               Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: прафарыентацыйная сустрэча з выкладчыкамі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна.

Фота аўатара.

Разделы сайта