Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.05.2017

Замкнулі тройку лідараў

Каманда “Стоп” юных інспектараў дарожнага руху Маларыцкай раённай гімназіі заняла ІІІ месца на ХХХIХ абласным злёце-конкурсе юных інспектараў дарожнага руху (кіраўнік Леанід Лук’янчук).

Арганізатарамі спаборніцтва выступілі ўпраўленне адукацыі і ўпраўленне ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.

Такая перамога ў скарбонку дасягненняў Маларытчыны “зроблена” намаганнямі вучняў Маларыцкай раённай гімназіі: шасцікласнікаў Кірылы Бурштына, Уладзіслава Дворака, Міхаіла Навумчыка і Сафіі Сауц, сямікласнікаў Дзмітрыя Краснажона, Дзіяны Андрайчук і Ганны Пішчык, а таксама васьмікласніцы Наталлі Стэцюк.

Конкурсная праграма злёта-конкурса складалася з некалькіх выпрабаванняў. У конкурсе “Тэарэтычны экзамен на веданне ПДР” маларытчане сталі першымі, ва “Уважлівым удзельніку дарожнага руху” – таксама першымі, у “Фігурным ваджэнні веласіпеда” - пятымі, у “Аказанні першай дапамогі пацярпелым” – чацвёртымі, у “Важджэнні веласіпеда ва ўмовах, аналагічных рэальнаму дарожнаму руху” – пятымі. У выпрабаванні “Газета” нашым ЮІДРаўцам дасталося чацвёртае месца, у “Агітацыйна-мастацкім прадстаўленні” – чацвёртае, у конкурсе-прэзентацыі “Мой атрад” – таксама чацвёртае.

Уладзіслаў Дворак і Міхаіл Навумчык атрымалі залатыя медалі ў сваіх ўзроставых групах ў конкурсе “Фігурнае ваджэнне веласіпеда”. Дзмітрый Краснажон стаў лепшым у старэйшай групе ўдзельнікаў на злёце-конкурсе ў выпрабаванні “Аказанне першай дапамогі пацярпелым”. Ганна Пішчык прызнана самай вясёлай і жыццярадаснай на абласным спаборніцтве юных інспектараў дарожнага руху і атрымала прыз ад БРУСП “Белдзяржстрах”.

Шчыра віншуем!

                                                             Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: каманда “Стоп” юных інспектараў дарожнага руху Маларыцкай раённай гімназіі са сваім кіраўніком Леанідам Лук’янчуком.

Фота аўтара.

МОЛОДЦЫ!!!

Разделы сайта