Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

11.09.2017

День здоровья

У Маларыцкай раённай гімназіі прайшоў традыцыйны восеньскі лёгкаатлетычны крос “Усе на старт!” Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі вучні 5-11 класаў. Свой спрыт, вынослівасць, настойлівасць, сілу ў бегу на розных дыстанцыях дэманстравала больш за 150 чалавек.

 Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі вучні 5-11 класаў. Свой спрыт,вынослівасць, настойлівасць, сілу ў бегу на розных дыстанцыях дэманстравала больш за 150 чалавек. Барацьба падчас спаборніцтва была не жартоўная, але перамаглі самыя хуткія і падрыхтаваныя.

Лепшыя вынікі паказалі: на дыстанцыі 300 м – Сафія Барысюк (5 “А” клас), Ілья Гаральчук (5 “Б” клас), Марыя Бурштын (6 “А” клас), Аляксандр Балюк (6 “Б” клас), на дыстанцыі 500 м – Аліна Саўчук (7 “А” клас), Андрэй Горбік (7 “А” клас), Кацярына Кучарук (8 “А” клас), Арцём Шыманчык (8 “А” клас), а таксама Марыя Дзямчук (9 “Б” клас) і Глеб Гімчынскі (9 “А” клас).

Дыстанцыю 1000 м першымі пераадолелі Вераніка Алесік (10 “А” клас), Мікіта Піпко (10 “А” клас), Віторыя Супрунчук (11 “Б” клас) і Андрэй Вярэніч (11 “Б” клас).

-Я таксама ўдзельнічала ў кросе, але ў лік прызёраў не трапіла, - гаворыць Арына Алесіюк, вучаніца 6 “А” класа. – Мяне гэта трошкі нават засмуціла, але ў той жа час натхніла на новыя перамогі. Планую ў гэтым навучальным годзе абараняць гонар класа на розных спаборніцтвах і перамагаць. А для таго, каб дасягнуць высокіх вынікаў, неабходна пастаянна трэніравацца. Наогул, я і мае аднакласнікі ад кросу атрымалі задавальненне, станоўчы зарад энергіі і эмоцый.

-У Маларыцкай раённай гімназіі надаецца вялікая ўвага фізічнаму выхаванню вучняў і ўмацаванню іх здароўя, - кажа Наталля Асіпук, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце. - Восеньскі лёгкаатлетычны крос ва ўстанове адукацыі – гэта не разавае і не адзінае мерапрыемства. Традыцыйнымі ўжо сталі, напрыклад, калядныя спартыўныя вечары, спаборніцтвы па гульнявых відах спорту паміж вучнямі раённай гімназіі і яе выпускнікамі мінулых гадоў, а таксама паміж вучнямі і іх бацькамі, вучнямі  і настаўнікамі.

Розныя спартыўныя спаборніцтвы ва ўстанове адукацыі абавязкова праводзяцца раз на месяц для вучняў 1-11 класаў на працягу ўсяго навучальнага года. Запланаваны, напрыклад,  тыдні спорту і здароўя,спартландыі “Вясёлыя старты”,  першынство сярод гімназістаў па настольным тэнісе, плаванні і інш.

                                                           Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымках: падчас лёгкаатлетычнага кросу ў раённай гімназіі, пераможцы спаборніцтваў. 

Фота аўтара.

 

 

Разделы сайта