Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

31.08.2017

У “Брыгаду” - на працу і адпачынак

У жніўні месяцы Маларыцкая раённая гімназія традыцыйна запрашае сваіх вучняў, якія скончылі 10 класаў, у аздараўленчы лагер працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем “Брыгада”. Другі год яго ўзначальвае Алена Сезік, настаўніца англійскай мовы.

Чым заняцца падчас летніх канікул? Такое пытанне не ўзнікае перад вучнямі Маларыцкай раённай гімназіі. Пры жаданні можна і адпачыць, і папрацаваць, зарабіўшы грошы на ўласныя патрэбы, ва ўстанове адукацыі. Для гэтага ў жніўні месяцы Маларыцкая раённая гімназія традыцыйна запрашае сваіх вучняў, якія скончылі 10 класаў, у аздараўленчы лагер працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем “Брыгада”. Другі год яго ўзначальвае Алена  Сезік, настаўніца англійскай мовы.

-Наша лагерная змена, - гаворыць Алена Леанідаўна, дырэктар, -  у першую чаргу скіравана на развіццё асобы вучня праз уключэнне яго ў розныя віды развіццёвай дзейнасці. У нас запланавана некалькі відаў іх, напрыклад, працоўная, адукацыйная, аздараўленчая, культурна-досугавая, грамадзянска-патрыятычная, прафілактычная. Усе гэтыя віды дзейнасці цесна паміж сабой пераплецены і ўзаемазвязаны.

У “Брыгадзе” старшакласнікі займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі гімназіі (догляд за зялёнымі пасаджэннямі, паліў кветак, абрэзка кустарнікаў, фарміраванне кроны маладых дрэў, абрэзка сухіх галін і інш.), уборкай памяшканняў установы адукацыі, доглядам пакаёвых раслін, фітадызайнам, а таксама дызайнерскімі рабоамі: афармленнем стэндаў, мастацкіх міні-галерэй… Усё гэта, безумоўна, паспрыяе замацаванні станоўчай матывацыі ў вучняў да працоўных дзеянняў, удасканальванні практычных навыкаў самаабслугоўвання, падрыхтоўкі да самастойнага жыцця.

У вольны ад працоўнай дзейнасці час выхаванцы лагернай змены з ахвотаю ўдзельнічаюць у розных мерапрыемствах, скіраваных на фарміраванне здаровага ладу жыцця, фізічнай загартаванасці, павышэнне свайго інтэлектуальнага ўзроўню.

-Лагерная змена сапраўды запамінальная, - кажа Аляксандр Краўчанка. – Сумаваць няма калі. Кожны дзень насычаны не колькі працоўнай дзенасцю, але і рознымі мерапрыемствамі: спартыўнымі спаборніцтвамі, эстафетамі, гульнямі на свежым паветры, паходамі, экскурсіямі, паездкамі,  конкурсамі, віктарынамі, а яшчэ да нашай увагі – прафілактычныя гутаркі, сустрэчы з цікавымі людзьмі.

                                                              Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: тыя, хто працуе і адпачывае ў “Брыгадзе”, са сваімі педагогамі з Маларыцкай раённай  гімназіі.

Фота аўтара.

Разделы сайта