Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.01.2018

Пра будучае задумваемся сёння

Правільна вызначыцца з прафесіяй − надзвычай важны і адказны крок у жыцці чалавека. Бо яна для кожнага − свайго роду лёс. У пераважнай большасці прафесія выбіраецца раз і назаўжды.

Каб правільна вызначыцца са сваім будучым працоўным жыццём, неабходна затраціць шмат часу,  многае ўзважыць, правільна разлічыць свае сілы. Трэба грунтоўна, беспамылкова, загадзя ўсё спланаваць, спрагназаваць разам дзецям і іх бацькам.

У Маларыцкай раённай гімназіі пытанню прафесійнай арыентацыі вучняў надаецца значная ўвага. З гэтай мэтай ва ўстанове адукацыі праводзіцца шмат розных мерапрыемстваў. У апошні час эфектыўным сродкам такой работы сталі сустрэчы з прадстаўнікамі розных навучальных устаноў краіны. Напрыклад, 26 студзеня адбылася апошняя з іх. У госці да вучняў 10-11 класаў завіталі Міхаіл Чайкоўскі, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, дырэктар Інстытута  кіруючых кадраў, і Дар’я Кацуба, загадчыца кабінета права факультэта кіравання Інстытута  кіруючых кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Міхаіл Віктаравіч і Дар’я Іванаўна падрабязна пазнаёмілі прысутных са сваёй ўстановай адукацыі і спецыяльнасцямі, якія можна набыць у ВНУ, расказалі, чым займаюцца студэнты ў вольны час…

Напрыканцы сустрэчы  прадстаўнікі Акадэміі кіравання адказалі на пытанні старшакласнікаў раённай гімназіі.

                                                                                 Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: падчас сустрэчы вучняў раённай гімназіі з прадстаўнікамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Фота аўтара.

 

Разделы сайта