Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2018

“Я памятаю! Я ганаруся!”

У Маларыцкай раённай гімназіі значная ўвага ўдзяляецца грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню.

З гэтай мэтай ва ўстанове адукацыі на працягу ўсяго года праводзіцца шэраг розных мерапрыемстваў. Шмат іх праходзіць і сёлета ў рамках месячніка абаронна-масавага, спартыўнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання “Мы, нашчадкі Перамогі, славу Радзімы захоўваем”, які прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны і стагадовага юбілею Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. З асаблівым нецярпеннем гімназісты чакаць 2 традыцыйныя мерапрыемствы.

Да агляду-конкурсу строя і песні “Прыгожы ў страі, моцны ў баі” вучні 5-11 класаў рыхтуюцца сур’ёзна і штодзённа на працягу некалькіх тыдняў. Класам неабходна прадэманстраваць уменне выступаць адзінай згуртаванай камандай. Сёлета спаборніцтва праводзілася ў 2 узроставых групах: сярод вучняў 5-7 і 8-11 класаў. Адкрывалася ўрачыстае мерапрыемства выступленнем каманды піянерскай дружыны імя Нюры Кіжаватавай “Рытм”, якая нядаўна з’яўлялася ўдзельніцай І рэспубліканскага конкурсу піянерскіх парадна-цырыманіяльных атрадаў “Раўненне на сцяг!” у намінацыі “Айчыне  назаўжды верныя!”. Затым пачаліся выступленні, якія ацэньвала журы на чале з лейтэнантам Максімам Севярынам з пагранічнай камендатуры “Маларыта”. Пераможцам у аглядзе-конкурсе строя і песні сярод вучняў 5-7 класаў стаў атрад “Арляты” 7 “Б” класа, сярод 8-11 класаў – атрад “Юнацтва” 8 “Б” класа.

Фестываль-конкурс ваенна-патрыятычнай песні “Я памятаю! Я ганаруся!” у актавай зале сабраў не толькі настаўнікаў, вучняў, іх бацькоў. На агульнагімназічнае мерапрыемства былі запрошаны служачыя тэрміновай службы пагранічнай камендатуры “Маларыта”, а таксама  Фёдар Фёдаравіч Сацюк, ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Між іншым, ён, малады сувязіст, на фронт трапіў у 1944 годзе. З войскамі І Беларускага фронта прайшоў Польшчу, Германію. Роўна за тры месяцы да Перамогі, 9 лютага 1945 года, быў паранены ў жывот, а Дзень Перамогі сустрэў у шпіталі.

Адкрывала фестываль-конкурс ваенна-патрыятычнай песні Таццяна Равінская, вучаніца 10 “Б” класа, пераможца раённага конкурсу чытальнікаў “Жывая класіка”, якая прачытала на памяць урывак з дакументальнай аповесці Святланы Алексіевіч “У вайны не жаночы твар”. Затым на сцэне вучні дэманстравалі сваё майстэрства: танцавалі, спявалі песні на ваенную тэматыку… Журы адзначыла лепшыя выступленні ў 5 намінацыях. Імі сталі нумары, падрыхтаваныя вучнямі 6 “А”, 6 “Б”, 7 “А”, 7 “Б” і 8 “А” класаў. Пазаконкурсам выступілі вучні 1 “В”, 3 “А” і 4 “В” класаў.

                                                                                                                                   Мікалай НАВУМЧЫК, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Маларыцкай раённай гімназіі.

Разделы сайта