Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.02.2018

Спаборнічалі рыцары раёна

Раённы камітэт ГА “БРСМ”, аддзел адукацыі, спорту і турызму Маларыцкага райвыканкама, Кобрынска-Маларыцкая міжраённая арганізацыйная структура ДТСААФ, а таксама аддзел пагранічнай службы “Маларыта” сталі арганізатарамі традыцыйнага штогадовага раённага “Рыцарскага турніру” сярод школьных юнацкіх каманд.

Мерапрыемства, якое было прысвечана Дню абаронцаў Айчыны і Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь, прайшло на базе раённай гімназіі. Спаборніцтва сабрала самых спартыўных, дужых, спрытных, кемлівых юнакоў 9 каманд устаноў адукацыі Маларытчыны.

Каб заваяваць пераходны Кубак спаборніцтваў, трэба было прадэманстраваць добрыя вынікі ў 7 выпрабаваннях: інтэлектуальным конкурсе капітанаў (тэарэтычная падрыхтоўка на ваенную тэматыку), падцягванні на перакладзіне, падыманні гіры (16 кг), стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, перацягванні каната, скачках удаўжыню з месца і ДАРТСе.

Турнір атрымаўся эмацыянальным і энергічным. Балельшчыкі сваёй прысутнасцю дапамагалі ўдзельнікам паказаць высокія вынікі. Барацьба з самага пачатку за перамогу была ўпартай і напружанай. Ацэньваліся як асабістыя дасягненні, так і камандныя выступленні. У выніковай турнірнай табліцы, як і ў мінулым годзе,  першае месца заваявала каманда юнакоў раённай гімназіі ў складзе Андрэя Вярэніча, Дзмітрыя Бурштына, Віталія Дзедзюка, Дзмітрыя Яромкіна, Даніілы Кацярыніча, Івана Смаля, Дзмітрыя Серады, Кірылы Саўчука, Паўла Русавука і Уладзіслава Арлоўскага. На другое месца з адрывам у адзін бал узнялася каманда юнакоў Збуражскага д/с-СШ, на трэцяе –  “рыцары” Лукаўскай СШ.

У асабістым заліку юнакі таксама паказалі добрыя вынікі. Яны прадэманстравалі сілу духу і імкненне да перамогі. Аднак перамаглі самыя падрыхтаваныя. У конкурсе капітанаў лепшым стаў Валерый Кавалевіч (Збуражскі д/с-СШ),  у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі – Раман Кардзялюк (Лукаўская СШ), у падыманні гіры – Павел Русавук (раённая гімназія),  у падцягванні на перакладзіне – Валянцін Кульчынскі (Гвозніцкі д/с-СШ),  у ДАРТСе – Максім Супрунюк (Збуражскі д/с-СШ),  у скачках з месца – Андрэй Вярэніч (раённая гімназія).

Каманды, якія занялі 1-3 месцы, пераможцы ў асобных конкурсах у асабістым заліку ўзнагароджаны дыпломамі і  падарункамі.

* * *

У фае раённай гімназіі можна было пазнаёміцца з узбраеннем і спецыяльнымі сродкамі Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама паглядзець паказальнае выступленне кінолага і сабакі АПС “Маларыта”.

На працягу многіх гадоў “Рыцарскі турнір” застаецца цікавым спартыўным святам, якое збірае шмат удзельнікаў і балельшчыкаў. Спаборніцтва, накіраванае на прапаганду здаровага ладу жыцця, далучэнне моладзі да актыўных заняткаў фізічнай культурай і спортам, развіццё маральных і фізічных якасцей, падрыхтоўку юнакоў для праходжання службы ва Узброеных Сілах і выхаванне патрыятызму, у чарговы раз паказала, што юнакі Маларытчыны сябруюць са спортам.

                                                                                                                                                                                                                                               Мікалай  НАВУМЧЫК.

На здымках: моманты спаборніцтва; каманда-пераможца турніру з раённай гімназіі.

Фота аўтара.

Разделы сайта