Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

12.12.2012

Ідэя – для Беларусі

Маларытчына актыўна ўключылася ў рэалізацыю рэспубліканскага маладзёжнага праекта “100 ідэй для Беларусі”.

     Маларытчына актыўна ўключылася ў рэалізацыю рэспубліканскага маладзёжнага праекта “100 ідэй для Беларусі”. Нядаўна ў Брэсце прайшоў яно абласны этап. У ліку тых, хто на форуме дзяліўся сваімі цікавымі напрацоўкамі, былі і прадстаўнікі раённай гімназіі. У намінацыі “Фарміраванне здаровага ладу жыцця” Аляксандр Рачкоўскі, вучань 11 “Б” класа, і Наталля Асіпук, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, прэзентавалі творча-гульнявы праект «Экспрэс “Здароўе”».

      -Гэты праект у нашай навучальнай установе традыцыйна рэалізуецца з верасня па май, - кажа Наталля Андрэеўна. – У ім з радасцю прыймаюць удзел не толькі вучні 1-11 класаў, але і настаўнікі, бацькі, выпускнікі папярэдніх гадоў. “Вясёлыя старты”, “Футбольны чэмпіянат”, “Спартландыя”, “Спартыўныя Калядныя вечары”, “Зімовыя забавы”,  “Спартыўная сям’я” – гэтыя і іншыя мерапрыемствы ўжо сталі любімымі для вучняў.

     Асноўная мэта нашага праекта – прапаганда фізічнай культуры і спорту, умацаванне здароўя, загартоўка арганізма, павышэнне фізічнай і інтэлектуальнай працаздольнасці дзяцей.

      «Экспрэс “Здароўе”» ўключае мерапрыемствы, якія цікавыя для практычнай рэалізацыі. Яны прыносяць карысць, бо прапагандуюць здаровы лад жыцця. А гэта – адна з найважнейшых задач, якая стаіць перад грамадствам.

                                                     

 

Мікалай НАВУМЧЫК.

 

 

На здымку: Наталля Асіпук, удзельнік акцыі “100 ідэй для Беларусі”.

Фота аўтара.

Разделы сайта