Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

02.04.2018

Праграмісты з раённай гімназіі

На базе факультэта электронна-інфармацыйных сістэм Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта прайшла IV алімпіяда па праграмаванні для вучняў.

 Яе сумесна праводзілі  Брэсцкі тэхнічны ўніверсітэт і Брэсцкая абласная арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. У другім, вочным туры, прымалі ўдзел вучні, якія паказалі лепшыя вынікі ў завочным туры.

 Выдатныя вынікі ў алімпіядзе прадэмастравалі вучні Ігара Гардынца, настаўніка інфарматыкі  з Маларыцкай раённай гімназіі. Іван Буглак, вучань 9 “А” класа, узнагароджаны Дыпломам І ступені, Мікіта Нікалаюк, вучань 8 “А” класа, – Дыпломам ІІ ступені, Павел Ярмалюк, вучань 10 “А” класа, –Дыпломам ІІІ ступені.

−Праграмаваннем вучні нашай установы адукацыі займаюцца не адзін год на падтрымліваючых, стымулюючых і факультатыўных занятках, занятках рэсурснага цэнтра і аб’яднання па інтарэсах “Юны праграміст”, −  гаворыць І.В.Гардынец. – Многія з іх з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі розных дыстанцыйных інтэрнэт-алімпіяд. Заваяваныя дыпломы – гэта чарговы вынік штодзённай і карпатлівай працы, жаданне стаць лепшым.

                                                                                   Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: Ігар Гардынец з лепшымі вучнямі-праграмістамі.

Фота аўтара.

Разделы сайта