Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

08.12.2018

Тэлевізійная гульня “Я ведаю!

Восем вучняў раённай гімназіі прымаюць удзел у здымках тэлевізійнага праекта “Я ведаю!” на тэлеканале “Беларусь-1”.

ВЕДАЙ НАШЫХ

Яны змогуць!

Прадэманстраваць свае інтэлектуальныя веды запрошаны пяцікласнікі Аляксей Карпук і Мікалай Пачынчук, шасцікласнік Іван Грэцкі, сямікласнік Яўген Бурда, васьмікласнікі Мікіта Сезік і Андрэй Алесік, дзевяцікласнікі Уладзіслаў Шульжык і Сафія Кобак. Усе яны не адзін год займаюцца ў трэнера, настаўніка тэхнічнай працы раённай гімназіі Леаніда Лук’янчука.

Каманды юных знаўцаў Леаніда Ксенафонтавіча на працягу 2017/2018 навучальнага года занялалі восем першых і два другіх месцаў у міжнароднай інтэрнэт-алімпіядзе “Эрудыты планеты” і інтэрнэт-гульні “Вялікія гонкі”. Лепшыя знаўцы з каманд раённай гімназіі і запрошаны на праект.

Леанід Лук’янчук расказаў, што ў першым туры прымаюць удзел 12 чалавек з розных рэгіёнаў краіны. Ім зачытваецца па чарзе 12 пытанняў (на роздум на кожнага з іх даецца па 7 секунд), якія патрабуюць адказаў “так” ці “не. Восем мацнейшых удзельнікаў пераходзяць у другі тур, дзе прапаноўваецца па 10 пытанняў з трыма варыянтамі адказаў (на абдумванне кожнага пытання ‒10 секунд). У трэці тур трапляе толькі чатыры ўдзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў у папярэднім. Тут неабходна даць правільныя адказы на 10 пытанняў без варыянтаў. У чацвёртым туры сустракаецца толькі два ўдзельнікі, якім прапаноўваецца 10 пытанняў з розных галін ведаў без варыянтаў адказаў.

Маларыцкія юныя знаўцы сур’ёзна рыхтаваліся на інтэлектуальных спаборніцтваў. Пажадаем ім поспеху!

                                                                                   Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: яны прымуць удзел у тэлевізійнай гульні “Я ведаю!”

Фота аўтара.

Разделы сайта