Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.01.2019

ВЕДАЙ НАШЫХ! Пераможнае пастаянства.

Каманда знаўцаў раённай гімназіі “Джэнтльмены ўдачы” (трэнер – настаўнік Леанід Лук’янчук) нядаўна прымала ўдзел у трэцім сінхронным адборачным этапе ХХVІ рэспубліканскага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў.

За права называцца лепшай на старт у ім выйшла 423 каманды з усёй краіны, у тым ліку сто – з Брэстчыны. Гульня адначасова праходзіла на 21 пляцоўцы.

У чарговы раз маларыцкія знаўцы, а гэта дзесяцікласнікі Яўген Карпук, Іван Буглак, Антон Надзяжук, Вадзім Дзяніс, Раман Завадскі і дзевяцікласнік Уладзіслаў Шульжык, прадэмастравалі глыбокія веды,кемлівасць, вынаходлівасць, начытанасць і агульную эрудыцыю. І як заканамерны вынік – трэцяе месца сярод усіх каманд-удзельніц Брэсцкай вобласці. Гэта маларыцкім знаўцам дае права прыняць удзел у фінальных рэспубліканскіх гульнях. Яны хутка пройдуць у Мінску. У гэтых інтэлектуальных спаборніцтвах прымуць удзел 40 лепшых каманд з усёй Беларусі.

                                                                                     Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: Леанід Лук’янчук і яго “Джэнтльмены ўдачы”.

Фота аўтара.

 

Разделы сайта