Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2019

Дзень роднай мовы

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Маларыцкай раённай гімназіі было праведзена шмат розных мерапрыемстваў.

Аднак самым яркім і запамінальным стала творчая сустрэча “Літаратурныя акорды Маларытчыны”, падрыхтаваная сумесна з раённай бібліятэкай. На мерапрыемства да вучняў 8-10 класаў і педагогаў установы адукацыі былі запрошаны вядомыя паэты Маларытчыны: Мікалай Пацяюк (аг. Ляхаўцы), Генадзь Мішчук (в.Отчын) і Уладзімір Данілюк (аг. Чарняны).

Спачатку сабраўшымся нагадалі гісторыю ўзнікнення свята, выказалі думкі наконт важнасці роднай мовы для кожнага народа, а затым прадставіла гасцей сустрэчы. На сустрэчы таксама гучалі песні на роднай мове.

Спецыяльна да сустрэчы таксама была падрыхтавана кніжная выстава “Родная мова – тое, што нас яднае”. На ёй была прадстаўлена частка зборнікаў мясцовых паэтаў, выдадзеных аддзелам бібліятэчнага маркетынгу раённай бібліятэкі.

Разделы сайта