Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.03.2019

«Золак» собирает друзей

В г. Минске в марте состоялся II открытый фестиваль-конкурс “Золак збірае сяброў-2019”.

Вучні Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў прынялі ўдзел у ІІ адкрытым фестывалі-конкурсе “Золак збірае сяброў-2019” (г.Мінск). У гэтым творчым спаборніцтве прымалі ўдзел як калектыўныя, так і індывідуальныя выканаўцы ва ўзросце ад чатырох гадоў. Конкурсныя выступленні ацэньвала прафесійнае журы, у склад якога ўваходзілі педагогі спецыялізаваных навучальных устаноў, артысты Беларусі, лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, кампазітары, аранжыроўшчыкі, кіраўнікі творчых калектываў, прадзюсары. Пераможцы вызначаліся ў некалькіх намінацыях і ўзроставых катэгорыях.

Як і чакалася, з фестываля-конкурса з заслужанымі ўзнагародамі вярнуліся вучні настаўніцы Маргарыты Рэянтовіч. Салодкі смак перамогі ў намінацыі “Інструментальная музыка” (фартэпіяна) у чарговы раз паспыталі Соф’я Міранюк (дыплом І ступені), Лізавета Піліпук (дыплом ІІ ступені), Маргарыта Федарук (дыплом ІІ ступені). З узнагародай з творчага спаборніцтва вярнуўся і фартэпіянны ансамбль “Сугучча” ў складзе Маргарыты Федарук і Лізаветы Піліпук. За сваё выступленне дзяўчаты атрымалі дыплом ІІ ступені.

Перамога на фестывалі-конкурсе “Золак збірае сяброў-2019” маларытчанам далася нялёгка. На гэтае творчае спаборніцтва прадэманстраваць сваё парфесійнае майстэрства прыехала шмат “моцных” юных музыкантаў краіны. За перамогамі і ўзнагародамі вучняў дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам настаўніцы Маргарыты Рэянтовіч хаваецца нябачная на першы погляд крапатлівая штодзённая праца. Дасягнутых вынікаў не было б, каб не талент дзяцей і іх любоў да музыкі, а таксама падтрымка бацькоў.

Нагадаем, што Маларыцкая дзіцячая школа мастацтваў па выніках мінулагодняга конкурсу-фестывалю “Золак збірае сяброў – 2018” ад яго арганізатараў атрымала галоўны прыз – акустычную сістэму.

                                                                                    Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: Соф’я Міранюк, Лізавета Піліпук, Маргарыта Федарук з настаўніцай Маргарытай Рэянтовіч.

Фота аўтара.

Разделы сайта