Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.04.2019

Пасадзілі лес

Вучні раённай гімназіі прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу-2019”.

Аднак самым актыўным у прымнажэнне лясоў стаў 8 “А” клас (класны кіраўнік Нэлі Шпетная) установы адукацыі. Хлопцы і дзяўчаты атрымалі задавальненне ад фізічнай працы на свежым лясным паветры, асалоду ад зносін з прыродай. Стараннымі рукамі васьмікласнікаў быў высаджаны не адзін дзясятак маладзенькіх дрэў.

Нядаўна намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Маларыцкага лясгаса Наталля Касянюк наведала раённую гімназію. Яна ўручыла васьмікласнікам дыплом за актыўны ўдзел у акцыі “Тыдзень лесу -2019”, сувенір, памяткі, як паводзіць сябе ў лесе.

                                                                                     Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: лепшыя вучні 8 “А” класа, якія прымалі ўдзел у добраахвотнай акцыі.

Фота аўтара.

Разделы сайта