Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

08.05.2021

Усебеларускі легкаатлетычны прабег

Восьмага мая ў 11.00 з гарадской плошчы Маларыты стартаваў Усебеларускі легкаатлетычны прабег.

Ён быў прысвечаны 76-й гадавіне Вялікай Перамогі, Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Маршрут руху легкаатлетычнага прабегу пралягаў па вуліцах Чкалава – Маякоўскага – Саўгасная. У ім прыняло ўдзел больш амаль восемдзесят чалавек. Гэта не толькі вучні ўстаноў адукацыі Маларытчыны, але звычайныя аматары бегу. Для многіх галоўным крытэрыем выйсці на старт двухкіламетровай дыстанцыі быў не канчатковы вынік, а добры настрой і эмоцыі, кампанія аднадумцаў і прыхільнікаў здаровага ладу жыцця.

Пасля фінішу на воінскіх могілках (вул.Саўгасная) удзельнікі прабегу прынялі ўдзел у мітынгу.

У велапрабегу прынялі ўдзел таксама вучні і настаўнікі раённай гімназіі. Мы пацікавіліся ў настаўніка фізічнай культуры і здароўя І.А.Лук’янччука, чаму ён прыняў удзел у легкаатлетычным прабегу.

Іван Лук’янчук:

‒Спартыўнай хадзьбой займаюся з восьмага класа. Удзел ва Усебеларускім легкаатлетычным прабегу для мяне – гэта даніна павагі майму дзядулю Лявонцію Фёдаравічу Лук’янчуку. Ён на фронт пайшоў у 1944 ва ўзросце дваццацігадоў, ваяваў пад Кёнінгсбергам… Баявы шлях дзядулі адзначаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені. Дзякуючы такім самаадданым воінам, як мой дзядуля, іх мужнасці, смеласці, гераізму, мы цяпер мы жывем і незалежнай і вольнай краіне. Ганаруся дзядулем Лявонціем Фёдаравічам, які ваяваў з захопнікамі дзеля светлай будучыні сваіх дзяцей, унукаў, праўнукаў.

Разделы сайта