Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.09.2021

Размова пра надзённае і актуальнае

Першага верасня на ўрачыстай лінейцы ў раённай гімназіі было шмат гасцей. Установу адукацыі ў гэты дзень таксама наведала член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Тамара Шатлікава і старшыня Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў Алег Якубчык. Яны завіталі на першы ўрок “Адзінства беларускага народа ‒ аснова незалежнай краіны” ў 11 “А” клас.

У сваім выступленні Тамара Шатлікава падкрэсліла, што адзінства народа – аснова трывалай і надзейнай будучыні нашай дзяржавы. Спрадвеку беларусаў яднае высокі ўзровень патрыятызму, вялікае пачуццё адказнасці за будучыню краіны, памяркоўнасць. Нельга быць шчаслівым у краіне, дзе адбываюцца міжусобіцы, дзе чалавек чалавеку вораг, дзе няма ўпэўненасці ў асабістай бяспецы і ў заўтрашнім дні. Алег Якубчык акцэнтаваў увагу старшакласнікаў на тым, што адзінства народа – гэта той фундамент, які дапаможа беларусам захаваць адзінства нацыі, родную зямлю, незалежнасць краіны, сённяшнія набыткі і дасягнуць новых вяршынь у будучыні. Так павінна быць, таму што беларусам характэрны спрадвечная мудрасць і разважлівасць.

        Пасля Тамара Шатлікава, Алег Якубчык і вучні 11 “А” класа павіншавалі з Днём ведаў вучняў 1 “В” класа, іх класнага кіраўніка Наталлю Заляшчук і бацькоў. Тамара Анатольеўна, Алег Пятровіч і старшакласнікі ўручылі першакласнікам падарунак-кнігу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі “Беларусь – наша Радзіма”, размалёўкі і салодкія сюрпрызы.

Пасля Тамара Шатлікава ў раённай гімназіія правяла асабісты прыём грамадзян. На яго прыйшло некалькі чалавек. Яны атрымалі грунтоўныя адказы на свае пытанні.

                                                                             Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымках: Тамара Шатлікава і Алег Якубчык у раённай гімназіі.

Фота аўтара.

 

Разделы сайта