Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.03.2014

Жывая класіка

На базе цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшоў раённы тур ІІ міжнароднага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. У творчым спаборніцтве, арганізатарам якога сталі міністэрствы адукацыі і навукі, культуры Расійскай Фэдэрацыі, фэдэральныя агенцтвы па друку і масавых камунікацыях, па міжнароднаму гуманітарнаму супрацоўніцтву, урад Масквы пры падтрымцы міністэрстваў адукацыі і культуры Беларусі, прынялі ўдзел вучні шостых класаў з 14 устаноў адукацыі Маларытчыны. 20 юных чытальнікаў дэкламавалі празаічныя творы рускіх і замежных аўтараў на рускай мове. Кампетэнтнае журы, уважліва выслухаўшы сцэнічныя выступленні (працягласць – не больш за 5 хвілін), у час якіх выкарыстоўвалася музычнае суправаджэнне, дэкарацыі і касцюмы, вызначыла 3 пераможцы.

-На нашу думку, - кажа Тамара Коцелева, член журы раённага туру, - найбольш поўна ў вобразную сістэму і сэнсавую структуру твораў здолелі пранікнуць Станіслаў Ярашук, шасцікласнік з раённая гімназія, а таксама Карына Сай і Вадзім Герман з СШ №1. Не пакінула журы абыякавым і выступленне Арцёма Кірычука з Хаціслаўскай СШ. Між іншым, пры падвядзенні вынікаў творчага спаборніцтва ўлічвалася: артыстызм выканання, уменне трымацца на сцэне, выразнасць, дакладнасць маўлення.

Станіслаў Ярашук, Карына Сай і Вадзім Герман у сакавіку будуць прадстаўляць раён на рэгіянальным туры ІІ міжнароднага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: Станіслаў Ярашук, шасцікласнік з раённая гімназія, дэкламуе ўрывак з апавядання Ю.Якаўлена “Настаўнік”.

Фота аўтара.

Разделы сайта