20.03.2014“Сямейны альбом” абаронцаў Брэсцкай крэпасці
Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” для вучняў устаноў адукацыі Маларытчыны некалькі дзён прапаноўваў на базе раённай гімназіі свой новы праект – перасоўную выставу“Сямейны альбом. Памяць бацькоў”.

З 17 па 21 сакавіта на базе раённай гімназіі працавала перасоўная выстава “Сямейны альбом. Памяць бацькоў”, якая была арганізавана ДУ «Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”». Яе наведала тысяча вучняў 1-11 класаў устаноў адукацыі Маларытчыны.
На працягу 45 хвілін экскурсавод, выкарыстоўваючы 10 стэндаў з фотаздымкамі, цікава і запамінальна расказваепра гераічную абарону крэпасці, стварае праўдзівы і рэалістычны вобраз тых, хто змагаўся бясстрашна да апошняга і цаною свайго жыцця каваў перамогу. А гэта - 10 абаронцаў цытадэлі і герояў Брэста. Зачытваюцца ўспаміны родных і пісьмы тых, хто змагаўся з ворагам.Гучаць імёны Андрэя Кіжаватава, Івана Зубачова, Яфіма Фаміна, Уладзімра Шаблоўскага, Рыгора Зінчанкі…
Заканчваецца экскурсія праглядам фільма “Брэсцкая крэпасць-герой”.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час перасоўнай выставы“Сямейны альбом. Памяць бацькоў”.
Фота аўтара.