Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.03.2014

Настаўнік – прафесія кругласутачная

Умелы, мабільны, любіць дзяцей, умее знайсці да кожнага з іх падыход, прафесіянал сваёй справы, асоба яркая, творчая, самабытная… Усё гэта – пра настаўніка. Умелы, мабільны, любіць дзяцей, умее знайсці да кожнага з іх падыход, прафесіянал сваёй справы, асоба яркая, творчая, самабытная… Усё гэта – пра настаўніка. 

   Умелы, мабільны, любіць дзяцей, умее знайсці да кожнага з іх падыход, прафесіянал сваёй справы, асоба яркая, творчая, самабытная… Усё гэта – пра настаўніка. Менавіта такі педагог запатрабаваны сёння ў вучняў, бацькоў і грамадстве.

   А для таго, каб выбраць лепшага з лепшых, на базе СШ №2 г.Маларыта прайшоў фінальны тур абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь у 2013-2014 гг.” упрадметнай намінацыі “Руская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура”. За званне пераможцы змагалася 6 настаўнікаў Брэстчыны.Традыцыйна конкурс складаўся з некалькіх этапаў, кожны з якіх ацэньваўся адпаведнай колькасцю балаў. Завочны тур уключаў у сабе псіхолага-педагагічнае тэсціраванне, відэа- ці мультымедыйную самапрэзентацыю, конкурс метадычных распрацовак па вучэбнаму прадмету. Вочныя конкурсныя мерапрыемствы ўключалі: адкрыты ўрок у незнаёмым класе, сцэнічнае выступленне на тэму “Навучаючы, я выхоўваю”, дзе былі прадстаўлялены сістэмы ўласнай педагагічнай дзейнасці (першы дзень), майстар-клас для педагогаў, якія ўваходзяць у раённыя метадычныя  прадметныя аб’яднанні (другі дзень). Свае веды, уменні, навыкі, сакрэты педагагічнага майстэрства дэманстравалі 4 настаўніцы беларускай мовы і літаратуры і 2 настаўніцы рускай мовы і літаратуры Брэстчыны.

   Ва ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства прыняў удзел Вадзім Шпетны, намеснік старшыні Маларыцкага райвыканкама, пераможца конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года-2001”. Вадзім Паўлавіч шчыра пажадаў канкурсанткам поспехаў, удачы, бадзёрасці духу,сілы волі, далейшых дасягненняў на педагагічнай ніве,прызнання і павагі калег і бацькоў, любові вучняў.

-Няхай і надалейда новых  вяршынь педагагічнага майстэрства і творчасці штодзень кліча вас і вядзе за сабой “Крыштальны  журавель”. Няхай ён для вас стане своеасаблівай пуцяводнай зоркай, - зазначыў Вадзім Шпетны, звяртаючыся да ўдзельнікаў абласнога этапу конкурсу перад пачаткам спаборніцтва.

…І вось надыходзяць заключныя акорды мерапрыемства. Людміла Гадуйка, старшыня журы, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедрыагульнага і рускага мовазнаўства Брэсцкага  дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, аб’яўляе вынікі конкурсу. У намінацыі “Творчасць і майстэрства” журы ўзнагародзіла Галіну Паўлаўну Кніга, настаўніцу беларускай мовы і літаратуры гімназіі г.Пружаны;у намінацыі “Аўтарская індывідуальнасць” – Наталлю Андрэеўну Асіпук, настаўніцу беларускай мовы і літаратуры раённай гімназіі г.Маларыта; у намінацыі “Сучаснасць і класіка” – Ганну Мікалаеўну Сверба, настаўніцу рускай мовы і літаратуры СШ №5 г.Брэст. Лаўрэатамі абласнога этапу конкурсу сталі: Алёна Уладзіміраўна Данілішына, настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №18 г.Пінск, і Ала Васільеўна Валінская, настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ №1 г.Івацэвічы. Пераможцай Брэсцкага абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года-2014” у намінацыі “Руская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура” стала Наталля Георгіеўна Швед, настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №16 г.Баранавічы.Усім ім былі адрасаваны цёплыя словы шчырых віншаванняў, найлепшых пажаданняў, кветкі, усмешкі…

-Эфектыўнасць навучання роднай мове і літаратуры ў сучаснай школе залежыць ад умення настаўніка выбраць “правільны” метад або прыём у канкрэтных умовах для кожнага ўрока, -кажа Надзея Кірылюк, член журы, загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Камямецкага райвыканкама. -За час конкурсных выпрабаванняў мы ўбачылі багацце  прыёмаў і метадаў, формаў і сродкаў навучання, якія даюць магчымасць эфектыўна, творча і вынікова працаваць і бачыць кожнага вучня ў класе. Праведзеныя ўрокі канкурсантаў адказалі на пытанні:  як неабходна рацыянальна будаваць урок, каб вучні маглі вынікова працаваць самастойна, аб'ектыўна вызначаць узровень сваіх ведаў і ўменняў, бачыць прабелы ў іх, эфектыўна планаваць і арганізоўваць сваю дзейнасць на занятках.

Ва ўласную скарбонку тых настаўнікаў, што прысутнічалі, набыты багаты метадычны матэрыял, якіяпабуджае вучняў да пошуку, актыўнай мысліцельнай і практычнай дзейнасці. Убачанае і пачутае, пераканана, будзе выкарыстоўвацца пры правядзенні урокаў.

-У конкурсе “Настаўнік года” ўдзельнічаю ўпершыню, хоць педагагічны стаж складае не адзін год, - гаворыць Наталля Асіпук, намінантка, настаўніца Маларыцкай раённай гімназіі. –Спаборніцтва стала для мяне карысным і пазнавальным у многіх аспектах. Я пазнаёмілася з цікавымі і творчымі людзьмі, узбагаціла свой педагагічны вопыт новымі і карыснымі ідэямі, знаходкамі. Конкурс паказаў, што для самаўдасканальвання межаў няма.На асабістым вопыце яшчэ раз пераканалася: каб нечага значнага дасягнуць, неабходна нястомна штодзень працаваць. Бо нездарма кажуць, што настаўнік – прафесія кругласутачная.

Р.S.Арганізаары конкурсу шчыра дзякуюць індывідуальнаму прадпрымальніку Таццяне Старасотнікавай за спонсарскую дапамогу.

                                                               Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымках: Вадзім Шпетны, пераможца конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года-2001” з фіналістамі Брэсцкагаабласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь у 2013-2014 гг.”; Наталля Асіпук, настаўніца раённай гімназіі,  пераможца намінацыі“Аўтарская індывідуальнасць”; імгненні конкурсу.

Фота аўтара.

Разделы сайта