Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.04.2014

Узнагароды конкурсу “Настаўнік года-2014”

   

   На базе Брэсцкага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і лаўрэатаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь у 2013-2014гадах”. У мерапрыемстве прыняла ўдзел і дэлегацыя Маларытчыны на чале з Таццянай Лаўрэенка, начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

   На сцэну ЦМТ была запрошана і Любоў Куц, дырэктар СШ №2. Яназ рук Міхаіла Ціханчука, начальніка ўпраўлення Брэсцкага аблвыканкама, атрымала Ганаровую грамату за стварэнне належных умоў і выдатную арганізацыю абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года” на базе ўстановы адукацыі, якую ўзначальвае. Акрамя таго, Наталля Асіпук, настаўніца раённай гімназіі, узнагароджана дыплом ІІІ ступені і падарункам за перамогу ў намінацыі “Аўтарская індывідуальнасць” у прадметнай намінацыі “Руская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура”.

                                                      Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку:  у час узнагароджвання пераможцаў і лаўрэатаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь у 2013-2014 гадах” на сцэне Брэсцкага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці.

Разделы сайта