Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.04.2014

Метадычная работа – аснова прафесійнага майстэрства настаўнікаў

   На Маларытчыне прайшоў двухдзённы абласны семінар загадчыкаў раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму гаррайвыканкамаў 

  На Маларытчыне прайшоў двухдзённы абласны семінар загадчыкаў раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму гаррайвыканкамаў па тэме: “Метадычнае фарміраванне як структура, якая навучае, у сістэме дадатковай адукацыі дарослых: пазітыўны вопыт, рэзервы якасці”.

-Маларытчына невыпадкова выбрана месцам правядзення семінара, - кажа Валянціна Строганава, начальнік вучэбна-метадычнага цэнтра ўпраўленчай дзейнасці ў адукацыі Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі. – Тут назапашаны вопыт работы, які варты пераймання. На працягу 2 дзён установы адукацыі рэгіёна дзяліліся сваімі напрацоўкамі, творчымі дасягненнямі, метадычнымі разынкамі.  

Пачаўся абласны семінар са знаёмства з выставай метадычнай прадукцыі, якую выпусціў Маларыцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет. Тут былі прадстаўлены ўзоры апісання педагагічнага вопыту, матэрыялы раённых вучнёўскіх навукова-практычных канферэнцый “Дзеці. Творчасць. Інтэлект” інавукова-практычных канферэнцый педагагічных работнікаў, распрацаваныя метадычныя комплексы па прадметах школьнага курса, тэматычныя тыдні, сцэнарыі ўрокаў, факультатыўных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў, творчыя праекты, зборнікі…

Вадзім Шпетны, намеснік старшыні Маларыцкага райвыканкама, пераможца конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года-2001”, які прыймаў удзел ва ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства, адзначыў, што пад метадычнай работай настаўнікаў неабходна разумець цэласную сістэму, якая заснавана на дасягненнях псіхолага-педагагічнай навукі, канкрэтным аналізе індывідуальнай дзейнасці і скіравана на ўсебаковае павышэнне прафесійнага майстэрства кожнага педагога, на ўзбагачэнне і развіццё яго творчага патэнцыялу. Галоўнае ж у метадычнай рабоце - аказанне практычнай дапамогі ўсім членам педагагічнага калектыву.

Таццяна Лаўрэенка, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Маларыцкага РВК, пазнаёміла прысутных з асаблівасцямі і тэндэнцыямі развіцця адукацыйнай прасторы Маларыцкага раёна. Таццяна Міхайлаўна акцэнтавала ўвагу прысутных на тым, што метадычная работа – важны паказчык эфектыўнасці работы кожнай установы адукацыі раёна, адна з асноўных частак адзінай сістэмы бесперапыннай адукацыі педагагічных кадраў, павышэння іх прафесійнай кваліфікацыі.

Аксана Краўчанка, загадчыца раённага вучэбна-метадычнага кабінета, гаварыла аб прафесіяналізме педагогаў, які з’яўляецца асноўным рэсурсам развіцця сістэмы адукацыі раёна; Святлана Леўчанка і Тамара Коцелева, метадысты РВМК, расказвалі пра сістэму метадычнай работы з настаўнікамі фізіка-матэматычнага цыкла і раённыя творчыя групы педагогаў філалагічнага цыкла як магчымасць рэалізацыі  іх творчага патэнцыялу. Ніна Алесіюк, дырэктар цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, распавяла пра формы работы з дзецьмі, якія актыўна выкарыстоўваюцца на занятках.

У раённай гімназіі ўдзельнікаў абласнога семінара пазнаёмілі з дзейнасцю ўстановы адукацыі па пытаннях павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, наглядна паказалі сучасныя падыходы, прадуктыўныя формы работы метадычных фарміраванняў настаўнікаў, прапанавалі ўвазе прысутных галерэю творчых находак “Педагог – прафесія творчая”, якую прадстаўлялі настаўнікі пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Жанна Клюнчык, Алена Гапонік, Людміла Сцепанюк. Акрамя таго, Святлана Пуціна, настаўніца фізікі, і Мікалай Навумчык, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, правялі майстар-класы, якія з’яўляюцца формай трансляцыі і засваення перадавога вопыту прафесійнай дзейнасці.

У Гвозніцкім дзіцячым садзе-СШ Марыя Афанасенка, дырэктар, расказала загадчыкам раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў пра стварэнне камфортных умоў для работы педагогаў, якія з’яўляюцца перадумовай забеспячэння якасці адукацыі. Алена Сухарэвіч, намеснік дырэктара ўстановы па вучэбна-выхаваўчай рабоце, пазнаёміла з сістэмай работы з маладымі спецыялістамі, а Дзіяна Мароз, вопытны педагог са стажам, расказала пра ролю настаўніка ў станаўленні прафесійных якасцей маладога педагога…

У Макранскай СШ Валянціна Літвін, намеснік дырэктара ўстановы, засяродзіла ўвагу прысутных на школьным метадычным кабінеце як цэнтры адукацыйных паслуг. Акрамя таго, удзельнікі абласнога семінару наведалі выставу напрацовак метадычных матэрыялаў педагогаў і пабывалі на прадстаўленні школьнага тэатральнага калектыву.

Завяршылася работа  абласнога семінара ў Лукаўскай СШ. Спачатку Тамара Сцепанюк, дырэктар установы, прэзентавала выставу метадычнай прадукцыі педагогаў-удзельнікаў інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі спецыяльна арганізаванага інфармацыйнага адукацыйнага асяроддзя школы як фактару станаўлення суб’ектыўнай пазіцыі старшакласнікаў”. Затым Кацярына Чак, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, падзялілася вопытам кіравання прафесійным развіццём педагогаў праз уключэнне іх у інавацыйную дзейнасць. Настаўнікі Алеся Бойка і Мікалай Клебановіч паказалі практычнае прымяненне  інтэрактыўных методык у практыцы работы настаўніка.

                                                          Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымках: у час работы абласнога семінара загадчыкаў раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў.

Фота аўтара.

Разделы сайта