Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

17.09.2014

Лета правялі з кнігай

Чытачамі дзіцячай раённай бібліятэкі цяпер з'яўляецца 1292 чалавекі.

   Чытачамі дзіцячай раённай бібліятэкі цяпер з'яўляецца 1292 чалавекі.  Многія з іх на працягу летніх канікул прымалі актыўны ўдзел у традыцыйным конкурсе на лепшага чытача сярод вучняў 1-8 класаў устаноў адукацыі горада. Сёлета ён праводзіўся ў рамках рэспубліканскай акцыі «Правядзі лета з добрай кнігай» і меў назву «Лета чытацкіх рэкордаў». Нядаўна ў раённай дзіцячай бібліятэцы  прайшло свята «Летам мы не сумавалі – летам кнігі мы чыталі». Падчас гэтага мерапрыемства былі падведзены вынікі конкурсу і ўзнагароджаны пераможцы.

   Найлепшымі чытачамі лета-2014 сталі: Дзмітрый Бурштын (СШ №2, 5 «А» клас), Уладзіслаў Касьян (раённая гімназія, 4 «В» клас), Дзмітрый Самасюк (СШ №1, 5 «А» клас), Аляксандр Чырук (СШ №1, 6 «Б» клас), Аксана Кавалеўская (СШ №2, 5 «Б» клас), Андрэй Давыдоўскі (СШ №2, 7 «А» клас),  Мікіта Сезік (раённая гімназія, 4 «А» клас), Алена Нікалаенка (раённая гімназія, 8 «Б» клас), Настасся Анішчук (раённая гімназія, 8 «Б» клас), Ангеліна Марук (раённая гімназія, 8 «Б» клас).  -Прыемна адзначыць тое, што Андрэй Давыдоўскі, - гаворыць Таццяна Крысіна, намеснік дырэктара па рабоце з дзецьмі Маларыцкай ЦБС, - быў у ліку пераможцаў і па выніках конкурсу на лепшага чытача ў 2013г. Сёлета ён прачытаў больш кніг, чым мінулым годзе.

   На працягу лета ў чытальнай зале ДРБ дзейнічала выстава-экспазіцыя «Фантазія і прыгажосць дзіцячымі рукамі». Тут можна было пазнаёміцца з 24 работамі, якія прадстаўлены Сафіяй Хроль (раённая гімназія, 5 «А» клас), Лізаветай Гайдучык (раённая гімназія, 5 «А» клас), Антанінай Багута (СШ №1, 5 «А» клас), Настассяй Тарасюк (СШ №1, 6 «Б» клас), Лізаветай Паско (раённая гімназія, 3 «Б» клас)…  Аднак найбольшую колькасць работ  прадэманстраваў Дзмітрый Самасюк (СШ №1, 5 «А» клас).  Гэта 14 вырабаў з паперы і дрэва.

Лепшыя работы найбольш актыўных «самадзелькіных» адзначаны прызамі.

                                                                Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: лепшыя чытачы Маларыцкай раённай дзіцячай бібліятэкі лета-2014 з Жаннай Тарасюк, бібліятэкарам.

Фота аўтара.

Разделы сайта