Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.05.2014

“Вясновы букет” маларытчан

Раённы цэнтр народнай творчасці ў чарговы раз папоўніў скарбонку сваіх узнагарод. Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана  народная майстрыха з в.Дарапеевічы Сцепаніда Сцепанюк.

   

   Раённы цэнтр народнай творчасці ў чарговы раз папоўніў скарбонку сваіх узнагарод. Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана  народная майстрыха з в.Дарапеевічы Сцепаніда Сцепанюк. Яна разам з Валянцінай Струнец, дырэктарам РЦНТ, і народным  ансамблем народнай песні “Рыцкі куфэрак” гарадскога ДК, прымала ўдзел у VІ  рэспубліканскім фестывалі-кірмашы рамёстваў “Вясновы букет”.  Мерапрыемства  прайшло ў Лошыцкім парку Мінска.Сотні ўмельцаў з розных куткоў Беларусі прыехалі на гэтае мерапрыемства і прадэманстравалі тут свае вырабы. Яно ў чарговы раз стала сапраўдным маляўнічым святам.

   У экспазіцыі маларытчан была адлюстравана багатая палітра традыцыйных рамёстваў рэгіёна. Яна ўражвала сваёй разнастайнасцю інепаўторнасцю. Наведвальнікі маглі ўбачыць не толькі калекцыю адзення Маларыцкага строю (10 спадніц, 4 жаночыя і 3 мужчынскія кашулі, 4 фартухі, 5 гальштукаў), але і ручнікі (20 вышытых і тканых), сумкі з лёну (тканыя, з маларыцкім арнаментам), палавікі, вырабы з бісеру і саломапляценне.

   Удзельнікі фестывалю-кірмашу шчодрадзяліліся сваім багатым вопытам, дэманстравалі высокае майстэрства. Валянціна Мікалаеўна правяла майстар-клас па завязванню плата (наміткі), а Сцепаніда Аляксееўна - па вырабу льняных нітак з кудзелі на калаўроце.

   Многіх наведвальнікаў фестывалю-кірмашу зацікавіла работа Сцепаніды Сцепанюк -  вытканы вясельны ўбор нявесты і жаніха. Асаблівае захапленне выклікала белая сукенка нявесты. Народная майстрыха над вясельным уборам працавала больш за 4 месяцы.

***

   Сцепаніда Сцепанюк– асоба знакамітая, яркая, саабытная.Яе, народную майстру, ведаюць і ў вобласці, і ў рэспубліцы. Нядаўна Сцепаніда Аляксееўна закончыла работу над вясельным уборам нявесты і жаніха, над якім працавала больш за 4 месяцы. Асаблівае захапленне выклікае белая сукенка нявесты: на палатне белымі шаўковымі ніткамі вытканы характэрныя ўзоры адноўленага маларыцкага арнаменту пачатку ХХ стагоддзя.

-Усім вядома, што новае – гэта даўно забытае старое, - кажа Валянціна Струнец, дырэктар Маларыцкага раённага цэнтра народнай творчасці. - Каб яно стала новым, неабходна пра яго ўспомніць. Сцепаніда Сцепанюк праз усё сваё жыццё пранесла тое, што трывала засталося ў яе памяці да сённяшняга дня з самага дзяцінства. Жанчына  аднавіластаражытную тэхналогію ткацтва народнага касцюма Маларыцкага строю адзення. Выткаўшы  не адзін дзясятак спадніц, кашуль, фартухоў і платаў (намітак), яна пачала новы пошук для папаўнення сваёй калекцыі  касцюма.

   Сцепаніда Аляксееўна чэрпае натхненне  паўсюль. Стымулам для творчасці можа быць усё, што знаходзіцца побач і трапляе ў поле яе зору. Чарговым штуршком для жанчыны стаў пяты раённы агляд-конкурс абрадавага фальклору “Спадчына зямлі Маларыцкай”, у якім яна прымала ўдзел. На творчым спаборніцтве фальклорныя калектывы раёна  прадстаўлялі элементы вясельных абрадаў сваіх населеных пунктаў.

-Усе нявесты на аглядзе-конкурсе былi апрануты ў нацыянальны касцюм, - гаворыць Сцепаніда Аляксееўна. – Пасля ўбачанага самой захацелася аднавіць-выткаць вясельны ўбор дзяўчыны пачатку ХХ стагоддзя сваёй мясцовасцi. Дапамаглі гэта зрабіць успаміны вяскоўцаў-старажылаў, а таксама – фотаздымкі. Усё ўзважыўшы, прыкінуўшы, села за кросны.

   Ткацтва – праца складаная. Яна патрабуе канцэнтрацыі ўвагі, адточанай  тэхнікі, вялікіх фізічных і духоўных сіл. Аднак самае галоўнае ў гэтым – аўтарская, індывідуальная работа, а яе неймавернае жаданне і любоў да ткацтва.

-Любоў да ткацтва  мяркуе таксама і пастаянны эксперымент, пошук новых форм, узораў, спалучэння колеру і фактуры, - сцвярджае Валянціна Струнец. – У сваім вясельным уборы нявесты Сцепаніда Сцепанюк на гэты раз выкарыстала не  традыцыйны белы і бардовы колеры, якія характэрны маларыцкаму строю адзення. Народная майстрыха выткала маларыцкі арнамент белым шоўкам на белым палатне. У яго Сцепаніда Сцепанюк, як і заўсёды, уклала  не толькі ўменне злучаць ніткі, але і свае думкі, пажаданні шчасця і дабрабыту маладым. Таму тканіна, якая з’явілася  з-пад яе рук, набыла  духоўны сэнс і нясе ў сабе магутны энергетычны імпульс.

   Сабраўшы і сшыўшы ўсе вытканыя дэталі сукенкі, Сцепаніда Аляксееўна злучыла ў адно цэлае сваё майстэрства, талент і традыцыі нашых продкаў.

                                                             Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: Іван Андрайчук і Наталля Пішчык (навучэнцы 11 «Б» кл раённай гiмназii) у вясельным уборы жаніха і нявесты Маларытчыны пачатку ХХ стагоддзя, які адноўлены і вытканы Сцепанідай Сцепанюк.

Фота аўтара.

 

Разделы сайта