Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

29.05.2014

“Калабкі” і “Вікторыя” – у “Вялікай гонцы-2014”

Юныя знаўцы з раённай гімназіі прынялі ўдзел у І міжнароднай інтэрнэт-алімпіядзе студэнтаў і школьнікаў

   

Юныя знаўцы з раённай гімназіі прынялі ўдзел у І міжнароднай інтэрнэт-алімпіядзе студэнтаў і школьнікаў “Эрудыты планеты” ў новым праекце-анлайн гульні “Вялікія гонкі-2014”.

-Усе ўдзельнікі не залежна ад ўзросту былі падзелены на 12 узроставых груп, - гаворыць Леанід Лук’янчук, трэнер каманд гульняў “Што? Дзе? Калі?” – У кожнай з іх  барацьбу за перамогу вялі амаль па 70 каманд з Беларусі, Расіі, Украіны, Эстоніі, Латвіі, Казахстана. Анлайн-гульня працягвалася на працягу месяца. Юныя інтэлектуалы давалі адказы на пытанні, якія былі звязаны з 14 краінамі свету 5 кантынентаў (Турцыя, Італія, Германія, Францыя, Егіпет, Бразілія, ЗША, Японія, Кітай, Індыя, Вялікабрытанія, Паўднёвая Карэя, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Аўстралія) і прадугледжвалі веданне іх культуры, побыту, традыцый, звычаяў, геаграфічных асаблівасцей.

   У інтэрнэт-алімпіядзе ад раённай гімназіі ўдзельнічала адразу 3 каманды: “Карандашы” (вучні 4-ых класаў), “Калабкі” (Іван Буглак, Антон Надзяжук, Яўген Карпук, Марына Пішчык, Ганна Пархаць, Ганна Чыж - усе з 5 “А” класа) і “Вікторыя” (Андрэй Бурда, Вячаслаў Муругін, Мікіта Піпко, Андрэй Наўрасюк, Ксенія Габрыльчук, Кірыл Андарак – зборная 6-ых класаў установы адукацыі). У выніковай турнірнай  табліцы 4-класнікі  занялі 12 месца сярод усіх удзельнікаў, а 5- і 6-класнікі  - ІІ месцы. Каманды “Калабкі” і “Вікторыя” ўзнагароджаны імяннымі кубкамі  і сярэбранымі медалямі.

-Другое месца ў міжнародным турніры “Вялікія гонкі-2014” каманд “Калабкі” і “Вікторыя” – значнае для нас дасягненне, - кажа Леанід Ксенафонтавіч. – Гэта вынік напружанай і штодзённай працы. Такія гульні, упэўнены, дапамагаюць развіццю ў дзяцей  творчых здольнасцей, раскрыццю інтэлектуальнага патэнцыялу, падтрымцы ўстойлівай цікавасці да прадметаў школьнага цыкла. Дзеці таксама значна пашыраюць свой кругагляд, навучацца прымяняць  веды, эрудыцыю, лагічнае мысленне ў нестандартнай сітуацыі, выпрацоўваюць уменне працаваць у камандзе ва ўмовах абмежаванага часу. Цяпер, пасля заканчэння спаборніцтва, многія ўдзельнікі інтэрнет-алімпіяды працягваюць самастойна цікавіцца краінамі, па якіх былі прапанаваны пытанні.

                                                             Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку:  Леанід Лук’янчук, трэнер, з некаторымі знаўцамі інтэлектуальных каманд “Калабкі” і “Вікторыя” раённай гімназіі.

Фота аўтара.

Разделы сайта