Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.05.2014

Даведаліся аб прафесіі банкіра

Фінішаваў конкурс “Даведайся аб прафесіі банкіра”, які праводзіўся на працягу 6 месяцаў паміж вучняў 10-11 класаў раённай гімназіі

   

Фінішаваў конкурс “Даведайся аб прафесіі банкіра”, які праводзіўся на працягу 6 месяцаў паміж вучняў 10-11 класаў раённай гімназіі. Яго арганізатарам выступіў ЦБП №120 ААТ “ААБ Беларусбанк”.

-Мэты конкурсу, - кажа Алег Якубчык, дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг, - прафарыентацыйная работа сярод вучняў, папулярызацыя  прафесіі банкаўскіх служачых, павышэнне фінансавай граматнасці, навучанне моладзі метадам дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, інфармаванне тых, хто мае плацёжныя карткі, аб перавагах правядзення безнаяўных плацяжоў ў сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання і ўстройствах самаабслугоўвання.

   Удзельнікі конкурсу праводзілі  актыўную тлумачальную работу сярод насельніцтва па пытаннях  карткавага бізнесу, прапаноўвалі кліентам  аплачваць тавары і паслугі, выкарыстоўваючы банкаўскія карткі.

   Арганізатарам спаборніцтва былі распрацаваны крытэрыі ацэнкі дзейнасці канкурсантаў, якія ўключалі 9 пунктаў. За выкананне кожнага пункта налічваліся балы. Нядаўна на аснове атрыманых вынікаў за ўвесь перыяд правядзення конкурсу камісія вызначыла пераможцаў. Першае месца заняў Максім Паўлаў, вучань 10 класа, які набраў 212,5 балаў, другое – Павел Шабогін, вучань 10 класа, трэцяе – Вікторыя Майсеенка, вучаніца 10 класа. Яны, як і ўдзельнікі конкурсу Андрэй Саланінка і Алена Абрамчук, што дайшлі да фіналу, але не занялі прызавых месцаў, узнагароджаны грашовай прэміяй шляхам залічэння яе на асабістую плацёжную картку.

   Максім Паўлаў, які праявіў найбольшую ініцыятыву, па рашэнні камісіі ўзнагароджаны імянной карткай міжнароднага ўзору.

                                                             Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: пераможцы і ўдзельнікі конкурсу “Даведайся аб прафесіі банкіра” з Алегам Якубчыкам, дырэктарам, і Ірынай Глушчык, начальнікам АПРБПУ ЦБП №120 ААТ “ААБ Беларусбанк”.

Фота аўтара.

Разделы сайта