Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.08.2014

«Інтэлектуальны» трэнер

Леаніда  Лук’янчука, настаўніка тэхнічнай працы раённай гімназіі, добра ведаюць не толькі на Маларытчыне. Яго імя гучыць у Брэсцкай вобласці і  ў рэспубліцы. 

   

Леаніда  Лук’янчука, настаўніка тэхнічнай працы раённай гімназіі, добра ведаюць не толькі на Маларытчыне. Яго імя гучыць у Брэсцкай вобласці і  ў рэспубліцы. Леанід Ксенафонтавіч, педагог-наватар і інтузіяст, майстар сваёй справы, рыхтуе пераможцаў і прызёраў алімпіяд. Ужо 17 гадоў ён нязменна кіруе гуртком “Юныя інспектары руху”.

   У Леаніда Лук'янчука ёсць і яшчэ адно захапленне: ён арганізуе на Маларытчыне інтэлектуальныя гульні “Што? Дзе? Калі?” Сур'ёзна падрыхтоўкай  каманд да ўдзелу ў гэтых гульнях  пачаў займацца дзесяцігоддзе таму. Штогод Леанід Ксенафонтавіч трэніруе па 5-6 каманд, якія прыймаюць удзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх інтэлектуальных спаборніцтвах. З 2009г. каманды юных інтэлектуалаў раённай гімназіі пад яго кіраўніцтвам заваявалі ў сваю скарбонку амаль 40  узнагарод рознага ўзроўню. Сярод іх ёсць ужо і міжнародныя. Напрыклад, на ХІІІ міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях “Несцерка-2012” у  гульні ”Медыяшкатулка” вучні  бліснулі сваімі ведамі і заслужана заваявалі першае месца.

   У Маскве на І міжнародным турніры па інтэлектуальнаму мнагабор’ю сярод устаноў адукацыі Расіі, Беларусі, Украіны, Узбекістана, Малдовы, Таджыкістана, Казахстана, Латвіі, Літвы, Эстоніі каманда “Калабкі”, якая складалася з вучняў 4 “Б” класа заняла І месца ў рэспубліцы і 23 на міжнародным турніры “Эрудыты планеты-2013”.  Каманда “Растишка” апынулася на  34 месцы ў выніковай табліцы, “Карандаши” – на 43, “Орлята” – на 52, “Асарці” – на 59.

   У выніковай табліцы за 2013г. па выніках усіх праведзеных гульняў каманда “Анёлы”  Маларыцкай раённай гімназіі стала лепшыай сярод юніёраў з малых гарадоў Беларусі (з насельніцтвам больш за 230 тысяч чалавек). Пачынаючы з дэбютнага  для  каманды 2010г. па інтэлектуальных гульнях,  «Анёлы» раённай гімназіі 4 разы прымалі ўдзел у фіналах чэмпіянату Рэспублікі Беларусь сярод школьнікаў (катэгорыі ювеналы і юніёры). Найбольш значнымі дасягненнямі “Анёлаў” з'явілася “золата” на міжнародным турніры “Несцерка-2013”, другое месца ў гульні “Што? Дзе? Калі?”, якія праходзілі ў Светлагорску (2013г.) і  Гомелі (2013г.), чацвёртае месца ў “Сваёй гульні” (2013г.). Акрамя таго, каманда «Калабкі» (5 клас) і каманда «Вікторыя» (6 клас) занялі другія месцы ў міжнароднай інтэрнэт-гульні «Вялікія гонкі-2014г».

-Леанід Ксенафонтавіч, як вы прыйшлі ў «дзіцячыя інтэлектуальныя гульні»?

-Гэта адбылося 26 гадоў таму. Спачатку глядзеў на тэлевізары перадачы на інтэлектуальную тэматыку, спрабаваў сам адказваць на пытанні. Прычым правільныя адказы даваў вельмі часта. Таму ўзнікла ідэя паспрабаваць арганізаваць гурткі ў школе. Дырэкцыя мае імкненні падтрымала. Адразу з'явіліся і тыя вучні, хто жадаў паспрабаваць свае інтэлектуальныя сілы. Праўда, іх спачатку было не вельмі шмат. Для мяне заняткі гуртка «Што? Дзе? Калі?» сталі своеасаблівым хобі. Сур'ёзна інтэлектуальнымі гульнямі займаюся 8 гадоў. Мой вопыт работы паказвае, што дзеці, якія пастаянна наведваюць заняткі гуртка, атрымліваюць лепшыя вынікі на ЦТ, экзаменах, больш лёгка адаптуюцца да розных жыццёвых сітуацый. У канчатковым выніку гэта дае магчымасць лепш падрыхтавацца да пераходу ў самастойнае дарослае жыццё, прасцей адаптавацца да сучасных рэалій жыцця. Многія мае былыя гурткоўцы  - студэнты  ВНУ краіны. Яны і цяпер працягваюць іграць за свае ўніверсітэты.

Леанід Лук'янчук на занятках «Што? Дзе? Калі?» вучыць гурткоўцаў працаваць у калектыве, лагічна мысліць, аналізаваць, рабіць вывады, практычна прымяняць набытыя веды, прыслухоўвацца да думкі іншых.

-Інтэлектуальныя гульні выхоўваюць у вучняў любоў да друкаванага слова, - кажа Леанід Ксенафонтавіч, -  выклікаюць жаданне больш чытаць кніг мастацкай літаратуры, часцей звяртацца да энцыклапедычнай і даведачнай літаратуры. Цікавасць дзяцей да такіх гульняў, перакананы, садзейнічае пошуку новых форм, метадаў і сродкаў рацыянальнага адпачынку ў вольны ад заняткаў час.

-Леанід Ксенафонтавіч, а ў чым сакрэт нашага поспеху?

-Адназначна, напэўна, адказаць цяжка. На першым месцы стаіць праца, штодзённая карпатлівая. Любоў да дзяцей, жаданне дапамагчы ім спазнаць бязмежныя таямніцы сусвету і таго, што знаходзіцца вакол нас.

***

   Пра сябе Леанід Лук'янчук расказваць не вельмі любіць. Біяграфія, гаворыць, як біяграфія, нічым, як быццам бы, непрыкметная. Спачатку вучыўся ў Пінскім індустрыяльна-педагагічным тэхнікуме, потым закончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н.К.Крупскай па спецыяльнасці агульнатэхнічныя дысцыпліны і праца. Настаўнічаць пачынаў у школах Маларыты. Са жніўня 1987г. па жнівень 1991г. Міністэрствам асветы СССР быў камандзіраваны на педагагічную работу ў Мангольскую Народную Рэспубліку, дзе выкладаў чарчэнне і працу. Па заканчэнні  тэрміну камандзіроўкі  вярнуўся ў родны горад і працаваў у СШ №2 і №3, раённым ліцэі. У паслужным спісе Леаніда Лк’янчука, настаўніка вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, ёсць узнагароды рознага ўзроўню, але найбольш блізкімі сэрцу і заслужанымі лічыць Ганаровую грамату Міністэрства асветы СССР (1990г.) і Ганаровую грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (жнівень 2009г.). У яго ні разу  не было шкадавання, што стаў настаўнікам і прысвяціў усё сваё жыццё рабоце з дзецьмі.  

                                                        Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: Леанід Лук'янчук, трэнер каманд па інтэлектуальных гульнях Маларыцкай раённай гімназіі.

Фота аўтара.                   

Разделы сайта