Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.08.2014

«Адукацыя Брэстчыны: вопыт, рэсурсы, прыярытэты развіцця»

   Пад такой назвай у Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры прайшла традыцыйная жнівеньская нарада педагагічных работнікаў з удзелам Канстанціна Сумара, старшыні аблвыканкама, Сяргея Руды, намесніка міністра адукацыі, Сяргея Ашмянцава, старшыні Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, Дзмітрыя Гобарава, памочніка Прэзідэнта…  У яе рабоце прымалі ўдзел і педагогі раённай гімназіі ў складзе дэлегацыі Маларытчыны начале з Вадзімам Шпетным, намеснікам старшыні райвыканкама. Перад пачаткам  пленарнага пасяджэння можна было пазнаёміцца з выставай-прэзентацыяй «Горад Брэст – сяброўскі дзецям». Акрамя таго, увазе прысутных установы адукацыі Брэстчыны прапаноўвалі вопыт работы на тэму «Эксперыменты і інавацыі ў адукацыйнай практыцы». У іх ліку  - і калектыў Лукаўскай СШ. Установа адукацыі прэзентавала, як укараняецца мадэль спецыяльна арганізаванага інфармацыйнага адукацыйнага асяроддзя школы як фактару станаўлення суб'ектыўнай пазіцыі старшакласнікаў. Па словах Тамары Сцепанюк, дырэктара школы, за 2 гады работы ўстановы адукацыі ў статусе інавацыйнай тэхналогіі, павысіўся паказчык паспяховасці ў вучняў, выніковасць удзелу ў алімпіядах, навукова-практычных канферэнцыях…  Акрамя таго, атмасфера ў педагагічным калектыве стала больш творчай.

   На нарадзе закраналіся актуальныя пытанні сферы адукацыі Брэстчыны. Размова, напрыклад, ішла пра эфектыўны вопыт кіравання па развіцці рэгіянальнай сістэмы адукацыі, пра магчымасці і вынікі сістэмнага падыходу ў інавацыйным развіцці ўстановы адукацыі, стварэнне ўмоў для забеспячэння якасці адукацыі, аб практыка-арыентаваным падыходзе ў падрыхтоўцы спецыялістаў, рабоце  папячыцельскага савета школы і інш.

                                                         Мікалай НАВУМЧЫК.

  На здымку: Маларытчына на  абласной жнівеньскай нарадзе педагагічных работнікаў.

Фота аўтара.

 

Разделы сайта