Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.11.2014

Дарожная азбука – для першакласнікаў

Аддзяленне дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Маларыцкага РАУС у межах штомесячнага адзінага дня ведаў правілаў дарожнага руху правяло сустрэчу з вучнямі першых класаў раённай гімназіі.

   Аддзяленне дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Маларыцкага РАУС у межах штомесячнага адзінага дня ведаў правілаў дарожнага руху правяло сустрэчу з вучнямі першых класаў раённай гімназіі. Мерапрыемства мела назву «Бяспечны пераход».

   -Праведзеная гутарка павінна паспрыяць бяспецы дарожнага руху, - кажа Святлана Горнік, старшы лейтэнант міліцыі, якая часова выконвае абавязкіначальніка АДАІ, - а таксама прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, асабліва такіх, як вучні першых класаў. Яны  пакуль добра не ведаюць дарожную азбуку, хоць самі, без дарослых, ужо пераходзяць вуліцы горада. А як гэта зрабіць бяспечна без рызыкі для жыцця? У якіх месцах?

   Падрабязныя адказы на гэтыя і іншыя  пытанні дала Святлана Мікалаеўна. Яна паказала і расказала пра знакі, якія падказваюць, дзе неабходна пераходзіць  вуліцу, а таксама  яшчэ раз нагадала, што ў цёмны час сутак  пры руху на дарогах неабходна мець пры сабе святлоадбівальны элемент.

   Усіх першакласнікаў, якія прыйшлі са сустрэчу з супрацоўнікам АДАІ, чакаў сюрпрыз. Кожны з іх з рук Святланы Горнік атрымаў святлоадбівальны элемент.

     
                                                 Мікалай Навумчык.

На здымку: у час правядзення  адзінага дня ведаў правілаў дарожнага руху з удзелам  першакласнікаў раённай гімназіі.

Фота аўтара.

Разделы сайта